- Краязнауства
- Жабінкаўшчына літаратурная
- Ганчук Аляксей Іванавіч

Аляксей Іванавіч Ганчук нарадзіўся 17 студзеня 1954 года ў вёсцы Навасёлкі (Тэвельскі сельскі Савет) Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў Тэвельскую пачатковую школу, затым працягнуў вучобу ў Стрыгаўскай сярэдняй школе, якая знаходзілася ў сямі кіламетрах ад дома.
Служыў у арміі ў Мінску, падчас службы скончыў школу ваенных карэспандэнтаў пры Доме афіцэраў. Пасля дэмабілізацыі ўладкаваўся фатографам у камбінат бытавога абслугоўвання ў Жабінцы, куды на той час пераехалі бацькі.
У 1982–1991 гадах Аляксей Ганчук займаў пасаду карэспандэнта жабінкаўскай раённай газеты «Сельская праўда». Прыняў удзел у рэспубліканскім семінары маладых пісьменнікаў у Каралішчавічах у 1984 годзе.
У 1990 годзе закончыў кінафотафакультэт Маскоўскага завочнага народнага ўніверсітэта мастацтваў.
Працаваў рабочым на Жабінкаўскім цуковым заводзе, фотакарэспандэнтам маларыцкай райгазеты «Голас часу», абласной газеты «Народная трыбуна», абласной газеты «Бресцкі веснік» фатографам, карэспандэнтам і фотакарэспандэнтам рэгіянальных газет, загадчыкам гаспадаркі Жабінкаўскай дзіцячай школы мастацтваў. Друкаваўся ў зборніках «Дзядзінец. Паэзія Берасцейшчыны» і «Берасцейскія карані», альманаху «Дзень паэзіі», часопісу «Першацвет», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», раённай, абласной і рэспубліканскай перыёдыцы. У 2008 годзе дэбютаваў у літаратурным альманаху Брэстчыны «Жырандоля». Разам з жонкай Галінай Пятроўнай выхоўвалі дачку Таццяну і сына Міхаіла.
Паэзіяй захапіўся ў школе, першы свой верш надрукаваў у 1975-м годзе у дывізіённай газеце падчас вайсковай службы. Працуючы ў жабінкаўскай райгазеце, пачаў пісаць вершы на роднай мове.
Першая самастойная кніга аўтара «Белы ганак» убачыла свет у 2010 годзе. Назва зборніка сімвалізуе шчырасць, чысціню пачуццяў, вернасць роднаму кутку, даверлівасць да суразмоўніка-чытача. У 2019 годзе выйшаў другі зборнік «Берагі», дзе сціплы і нешматслоўны па натуры паэт дзеліцца з чытачамі тым балючым, што непакоіць сумленне, вярэдзіць душу, прымушае хвалявацца за лёс дзяцей і ўнукаў.
З юных гадоў Аляксей акрамя вершаў захапляўся фатаграфіяй, першыя навыкі па якой даў яму мясцовы фатограф-аматар. Пасля дзевяці класаў яны з братам Дзмітрыем уладкаваліся ў ПМК грузчыкамі. Атрымаўшы першы ў жыцці заробак, хлопчык купіў фотаапарат «Змена».
З тых часоў, як паляўнічы, Аляксей Іванавіч цікуе і ў пошуках добрага сюжэту гатовы падняцца досвіткам, адправіцца на «фотапаляванне» пешшу або на ровары. Ён з'яўляецца аўтарам шматлікіх персанальных фотавыстаў, удзельнікам і дыпламантам абласных і рэспубліканскіх фотаконкурсаў, лепшым фотакарэспандэнтам Брэсцкай вобласці за 2013 і 2015 гады.
Удзельнічаючы ў 1996 годзе ў рэспубліканскім фотаконкурсе «Факт і вобраз–96», аб’яўленым газетай «Рэспубліка», А. Ганчук стаў яго прызёрам. У 2013 годзе – пераможца рэспубліканскага творчага конкурсу «Моцная сям'я – моцная дзяржава» у намінацыі «Лепшыя фотаматэрыялы ў друкаваных рэгіянальных СМІ». У 2017 годзе – уладальнік першага месца ў рэспубліканскім фотаконкурсе «Мая родная Беларусь з акна цягніка», прысвечаным 155-годдзю айчыннай чыгункі, у намінацыі «Беларуская чыгунка. З XIX веку – у век XXI» з работай «У век хуткасцяў». У 2019 годзе здымак Аляксея Іванавіча «У чаканні аўталаўкі» заняў першае месца ў намінацыі «Землякі» ў рэспубліканскім фотаконкурсе «Мой родны кут».
У лютым-сакавіку 2014 года ў фае Жабінкаўскага гарадскога Дома культуры праходзіла фотавыстава фотакарэспандэнта «Народнай трыбуны» А. Ганчука, у работах якога адлюстраваны прыгажосць прыроды і сучаснікі самых розных узростаў.
У лютым 2019 года ў Жабінкаўскім ГДК адбылася выстава фотаработ «Фарбы і iмгненнi» і прэзентацыя зборніка вершаў «Берагі» фотамайстра і паэта Аляксея Ганчука. Па словах берасцейскага паэта і вядучага праграмы на тэлебачанні «Край» Міколы Пракаповіча, які прысутнічаў на мерапрыемтве: «Трэба мець душу творчую, паэтычную, таму і паэзія, і фотамастацтва Ганчука – гэта адно цэлае: паэзія ў фотаздымках, паэзія ў лірычных радках».
26 сакавіка 2023 года Аляксей Іванавіч прысутнічаў у Жабінкаўскай раёнай бібліятэцы на бібліяквартэрніку «Радкоў залаты россып…», прымеркаваным да Міжнароднага дня паэзіі. Ён выступіў не толькі ў ролі фатографа, але і прадставіў публіцы вершы са свайго зборніка «Берагі».
Аляксей Ганчук пайшоў з жыцця 9 студзеня 2025 года, праз тыдзень яму споўніўся б 71 год. Пахаваны ў Жабінцы.
Паэт-фатограф, паэтычная натура, ён па-свойму цікава ўзбагаціў беларускую паэзію ўласным разуменнем і асэнсаваннем жыцця, вершаваным выказваннем думак. На пранікнёныя радкі, як і на «фотаiмгненнi», яго натхнялі беларуская прырода і някідкая прыгажосць землякоў.
- Берагі : [вершы] / Аляксей Ганчук. – [Б. м. : б. в., 2019]. – 43 с.
- Белы ганак : зборнік вершаў / Аляксей Ганчук. – Брест : Альтернатива, 2010. – 111, [1] с.
- «Досвітак нявыспелым віном…» ; «Як мошкі, пазлятаемся да хлеба…» ; Маленькая радзіма ; «Нічым нікога ўжо не здзівіш сёння…» : [вершы ; біяграфічныя звесткі] / Аляксей Ганчук // Жырандоля : літаратурны альманах / [рэд.кал.: Лявон Валасюк (гал. рэд.) і інш.]. – Мінск : Кнігазбор, 2021. – № 13. – С. 22–23 : фат.
- «У спіну дзень не гоніць, і рабі... » ; «Татава зязюля адкувала... » ; «З мегаполіса ты, з-пад трухлявай страхі…» : [вершы ; біяграфічныя звесткі] / Аляксей Ганчук // Жырандоля : літаратурны альманах / [рэд.кал.: Мікола Аляхновіч (гал. рэд.) і інш.]. – Мінск : Кнігазбор, 2018. – № 9. – С. 11–12 : фат.
- Мурашнік ; «З нас кожны дарогу сваю выбіраў» : [вершы] / Аляксей Ганчук // Лірычны поўдзень : з вытокаў «Плыні» – аб’яднання творчых людзей пры газеце «Сельская праўда» / Расціслаў Бензярук. – Брэст : Альтернатива, 2017. – С. 40.
- Фотанавела : [вершы ; біяграфічныя звесткі] / Аляксей Ганчук // Жырандоля : літаратурны альманах / [рэд.кал.: лявон Валасюк (гал. рэд) і інш.]. – Мінск : Кнігазбор, 2016. – № 8. – С. 16–18 : фат.
- «Нічым нікога ўжо не здзівіш сёння...» ; « А лета коціца з гары…» ; Восеньскае; Лодка ; «На вяршыні лета, на Купалле…» ; «Заўтра будзе раса…» : [вершы] / Аляксей Ганчук // Жырандоля : літаратурны альманах / [рэдкалегія : Л. Валасюк (гал. рэд.) і інш.]. – Мінск : Кнігазбор, 2015. – № 7. – С. 17–19 : фат.
- Белы ганак ; Чорныя спісы ; «Прыляціш туды, дзе веснічкі рыпелі…» ; «Хапаюся за родную травінку…» : [вершы] / Аляксей Ганчук // Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2014. – С. 184–185.
- Яднанне ; «Хацелася рамантыкі, кахання…» ; «Як мошкі, пазлятаемся да хлеба…»; Імгненні : [вершы] / Аляксей Ганчук // Жырандоля : літ. альманах / [рэд.кал.: Мікола Сянкевіч (гал. рэд.) і інш.]. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2013. – № 5. – С. 91–92.
- Сустрэча ; Журавы над горадам ; «Прыадчынім маленькія сенцы...» : Алесю Каско ; 50 ; «Дзень за днём патанае ў гульбе і нудзе...» ; Два словы : [вершы] / Аляксей Ганчук // Жырандоля : літ. альманах / [рэдкал.: Н. Мацяш (уклад. і рэд.) і інш.] – Мінск : Кнiгазбор, 2008. – № 1. – С. 148–151 : фат.
- «Я слышу: не очень серьезный…» ; «Вечер. Дождь. Начало мая…» ; Сельский этюд : [стихотворения] / Алексей Ганчук // Белой вежи свет : поэзия Брестчины в переводах Валерия Гришковца / [сост. и пер. с белорусского Валерия Гришковца]. – Брест : Академия, 2005. – С.157–158.
- Паміж змрокам будзённасці і святлом недасяжных памкненняў / Алексей Ганчук // Голас : зборнік / Васіль Гадулька ; [прадм. Васіль Сахарчук]. – Мінск : Литература и искусство, 2004. – С. 37 – 39.
- З нас кожны дарогу сваю выбіраў : «Хоць бы крышачку волі птушынай…» ; Згадка пра старца ; Правінцыя ; «Мне кажуць: не дуже сур’ёзны…» ; «Плыў вечар сіні веснавы…» ; «З нас кожны дарогу сваю выбіраў…» ; Вясковы эцюд ; «Вечар. Дождж. Пачатак мая…» : [вершы] / Аляксей Ганчук // Дзядзінец : паэзія Берасцейшчыны / [рэд.-уклад. М. Пракаповіч]. – Брэст : Выдавецтва С. Лаўрова, 1999. – С. 178–180. – (Берасцейскае вогнишча).
- «З нас кожны дарогу сваю выбіраў…» : [верш] / Аляксей Ганчук // Берасцейскія карані : гісторыка-краязнаўчы і літаратурны зборнік / [рэдкалегія: Алесь Каско (гал. рэд.) і інш.]. – Брэст : [б. и.], 1993. – С. 151.
ПЕРЫЁДЫКА:
ПАЭЗІЯ
- «Дагараюць у вокнах познія агні…» ; «Як быў малы, не разумеў…» ; «У заморскія княствы штогод…» : [верш] / Аляксей Ганчук // Заря. – Брест, 2024. – 20 января. – С. 17.
- «Сіні водбліск трымлівых...» ; «Заўтра будзе раса...» : [верш] / Аляксей Ганчук // Заря. – Брест, 2023. – 17 июня. – С. 17.
- «Сіні водбліск трымклівых адценняў…» ; «Заўтра будзе раса…» : [вершы] / Аляксей Ганчук // Заря. – Брест, 2023. – 17 июня. – С. 17.
- Конь : [верш] / Аляксей Ганчук // Заря. – Брест, 2023. – 27 апреля. – С. 24.
- «Хацелася рамантыкі, кахання...» ; «Стамлёны прысеў, дзе с прыскокам хадзіў...»: [вершы] / Аляксей Ганчук // Заря. – Брест, 2022. – 26 марта. – С. 14.
- «Не ў вёсцы і не ў горадзе жыву...» : [верш] / Аляксей Ганчук // Заря. – Брест, 2021. – 16 октября. – С. 24.
- Палескія цуды : [верш] / Аляксей Ганчук // Заря. – Брест, 2021. – 1 сентября. – С. 24.
- «Досвітак нявыспелым віном...» ; Маленькая радзіма : [вершы] / Аляксей Ганчук // Заря. – Брест, 2021. – 30 апреля. – С. 14.
- «Заўтра сяду на ровар стары…» ; «Хоць бы крышачку волі птушынай…» ; Паляшук ; «Як быў малы, не разумеў…» ; «Кавярню нагойдвае дым…» : [вершы] / Аляксей Ганчук // Брестский вестник. – 2018. – 22 марта. – С. 20.
- «Скалеюць рукі, ногі – пад пагрозай…» : [верш] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабінка, 2017. – 25 кастрычніка. – С. 5.
- «Не зайздрошчу, не крыўдую…» ; «Аўчаркі, байцы ад прыроды…» : [вершы] / Аляксей Ганчук // Заря. – Брест, 2017. – 28 сентября. – С. 18.
- «Не зайздрошчу, не крыўдую…» ; «Аўчаркі, байцы ад прыроды…» : [вершы] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабінка, 2017. – 21 чэрвеня. – С. 5.
- «У спіну дзень не гоніць, дык рабі…» ; «Татава зязюля адкукавала…» ; «З мегаполіса ты, з-пад трухлявай страхі…» : [вершы] / Аляксей Ганчук // Заря. – Брест, 2017. – 10 июня. – С. 18.
- «У спіну дзень не гоніць, дык рабі…» ; «Татава зязюля адкукавала..» ; «З мегаполіса ты, з-пад трухлявай страхі…» : [вершы] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабінка, 2017. – 22 лютага. – С. 5.
- «Агністых цярпець не магу…» ; «Як мошкі, пазлятаемся да хлеба…» ; «Нічым нікога ўжо не здзівіш сёння…» ; «Хацелася рамантыкі, кахання…» : [вершы] / Аляксей Ганчук // Заря. – Брест, 2017. – 21 января. – С. 10.
- У прыгарадным цягніку ; «Старэнькі, адзіны ў акрузе…» : [вершы] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабінка, 2016. – 28 верасня. – С. 5.
- У дарозе : [верш] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабінка, 2016. – 27 ліпеня. – С. 5.
- «На сіта прасейваю шум гарадскі…» : верш і фота / Аляксей Ганчук // Народная трыбуна. – Брэст, 2016. – 22 красавіка. – С. 12.
- Голас мой ; «Завоблачным коштам здаволены ўласнік…» : [вершы] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабінка, 2016. – 27 студзеня. – С. 5.
- «Які ні быў вясной адважны я…» : [верш] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабінка, 2015. – 18 лістапада. – С. 5.
- «Цёплыя фарбы. Халодныя ночы…» : [верш] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабінка, 2015. – 28 кастрычніка. – С. 8.
- Лодка ; Восеньскае : [вершы] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабінка, 2015. – 9 верасня. – С. 5.
- «На вяршыні лета, на Купалле…» : [верш] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабінка, 2015. – 22 ліпеня. – С. 5.
- Вокны : [верш] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабінка, 2015. – 25 сакавіка. – С. 5.
- «Свет не застыў, не змоўк і не аглух…» : фотаэцюд / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабінка, 2015. – 28 студзеня. – С. 4.
- «З нас кожны дарогу сваю выбіраў…» : [верш] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабінка, 2014. – 29 кастрычніка. – С. 4.
- «А лета коціца з гары…» ; «Схаваліся ў бэзе, зарослых садах…» : [вершы] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабінка, 2014. – 27 жніўня. – С. 4.
- Звіваем мы гнёзды ў чужых гарадах : фотаверш / Аляксей Ганчук // Народная трыбуна. – Брэст, 2014. – 18 ліпеня. – С. 12.
- «Дзяцінства рукой развітальна махнула…» : [верш] / Аляксей Ганчук // Народная трыбуна. – Брэст, 2014. – 27 чэрвеня. – С. 1.
- «Вяртаюся на скрыжаванне дарог…» : [верш] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабінка, 2014. –18 чэрвеня. – С. 5.
- Мы з табой паскачам у вясну… : фотазамалёўка / Аляксей Ганчук // Народная трыбуна. – Брэст, 2014. – 3 мая. – С. 12.
- Белы ганак ; «Год, як дзень кароткі, прабяжыць…» ; «Заўтра сяду на ровар стары…» ; У вёсцы ; Алесю Каско ; «Заплакала кнігаўка. Плача…» ; Два словы : [вершы] / Аляксей Ганчук // Брестский курьер. – 2014. – 23 января. – С. 21.
- Мамін пагляд ; «Маладыя травы між пагоркаў…» ; На радзіме ; «Я пад раніцу сон твой салодкі…» : [вершы] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабінка, 2014. – 18 студзеня. – С. 8.
- «Палае лістота ў халодным агні…» ; «Нічым нікога ўжо не здзівіш сёння…» ; «Паржавелы эцюд за акном…» : [вершы] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабінка, 2013. – 11 снежня. – С. 4.
- Яднанне ; «Як мошкі, пазлятаемся да хлеба…» : [вершы] / Аляксей Ганчук // Маладосць. – 2013. – № 10. – С. 54.
- «Восень лістотай, дажджамі смяецца…» : [верш] / Аляксей Ганчук // Вечерний Брест. – 2013. – 30 октября. – С. 12.
- Амазонка : фотаэцюд / Аляксей Ганчук // Народная трыбуна. – Брэст, 2013. – 23 жніўня. – С. 12.
- «Заўтра будзе раса…» : [верш] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабінка, 2013. – 21 жніўня. – С. 4.
- І паволі душа акрыляе : фотаверш / Аляксей Ганчук // Народная трыбуна. – Брэст, 2013. – 9 жніўня. – С. 12.
- Імгненні : [верш] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабінка, 2013. – 12 чэрвеня. – С. 5.
- Яднанне ; «Хацелася рамантыкі, кахання…» ; «Як мошкі, пазлятаемся да хлеба…» : [вершы] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабінка, 2013. – 27 лютага. – С. 3.
- «Дождж нудны блукае ў садах…» : фота і верш / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабінка, 2012. – 18 жніўня. – С. 3.
- Мама ; «Плыла электрычка…» : [вершы] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабінка, 2012. – 16 сакавіка. – С. 11.
- «Рассыпаюцца словы ў пясок…» ; «Мой горад ажно пасвятлеў і прыціх…» : [вершы] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабінка, 2012. – 28 студзеня. – С. 3.
- Прызнанне : [верш] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабінка, 2011. – 24 ноября. – С. 19.
- «Дзень за днём патанае ў гульбе і нудзе…» ; «Успомніўся вечар вясковы…» ; Белы ганак : [вершы] / Аляксей Ганчук // Заря. – Брест, 2011. – 24 мая. – С. 17.
- Мурашнік ; «Мы адчынім маленькія сенцы…» ; «Заплакала кнігаўка. Плача…»; Мама ; «Яшчэ не лезу запечак…» : [вершы] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабінка, 2011. – 12 лютага. – С. 3.
- Правінцыя : [верш] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабінка, 2010. – 19 ліпеня.
- «На сіта прасейваю шум гарадскі…» : [верш] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабінка, 2010. – 25 мая. – С. 10.
- «Надзеяй згублена вясло…» ; «Сіняе-сіняе неба…» : [верш] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабінка, 2010. – 10 красавіка. – С. 7.
- «Не ў вёсцы і не ў горадзе жыву…» : [верш] / Аляксей Ганчук // Заря. – Брест, 2009. – 26 ноября. – С. 8.
- «Вось лісцік дрэва кідае…» ; «Завітаць да маці…» : [вершы] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабінка, 2009. – 26 верасня. – С. 7.
- «Па дарозе, якой бы ні йшоў…» : [верш] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабінка, 2009. – 29 ліпеня. – С. 4.
- Журавы над горадам : [верш] / Аляксей Ганчук // Заря. – Брест, 2009. – 26 февраля.
- Два словы ; «Заплакала кнігаўка. Плача…» ; Журавы на горадам ; «Дзень за днём патанае…» ; «Прыадчынім маленькія сенцы…»: Алесю Каско ; «Будзе дождж шапацець…» : [вершы] / Аляксей Ганчук // Лім. – 2009. – 13 лютага. – С. 8.
- «Надыходзяць моманты, калі…» ; «Ён вытросваў з душы, бы з мяха адзіноты…» : [вершы] / Аляксей Ганчук // Заря. – Брест, 2009. – 22 января. – С. 8.
- «Заўтра сяду на ровар стары...» ; «О, шарык зямны, шматпакутны!...» ; «Самсабе дазволю свята…» ; «Дзень за днём патанае ў гульбе і нудзе…» ; «Адкружаць завеі сівыя…» : [вершы] / Аляксей Ганчук // Народная трыбуна. – Брэст, 2009. – 17 студзеня. – C. 12.
- «Заўтра сяду на ровар стары...» ; « Дзень за днём патанае ў гульбе і нудзе…» ; «Сам сабе дазволю свята…» ; «О, шарык зямны, шматпакутны!…»; «Надыходзяць моманты, калі…» : [вершы] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабiнка, 2009. – 17 студзеня. – С. 4.
- «Радзей бруяць і песні, і крыніцы...» ; «У лесе ціха і прыветліва...» ; «У вірах пераменаў, нуды...» ; «У шэрым квадраце акна...» : [вершы] / Аляксей Ганчук // Народная трыбуна. – Брэст, 2009. – 3 студзеня. – C. 11.
- Два словы ; Начны горад ; «Прыадчынім маленькія сенцы…»: Алесю Каско : [вершы] / Аляксей Ганчук // Заря. – Брест, 2008. – 9 октября. С. 8.
- «Больш не бруяць ні песні, ні крыніцы…» ; «У вірах пераменаў, нуды…» : [вершы] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабiнка, 2008. – 20 верасня. – С. 6.
- Прадвесне : [верш] / Аляксей Ганчук // Заря. – Брест, 2008. – 15 мая. – С. 18.
- «Ён вытрэсваў душу із мяха адзіноты...» : [верш] / Аляксей Ганчук // Заря. – Брест, 2008. – 15 мая. – С. 8.
- Начны горад : [верш] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабiнка, 2008. – 26 студзеня.
- Весяльцы ; Сустрэча : [вершы] / Аляксей Ганчук // Заря. – Брест, 2007. – 20 сентября.
- «Патушыў агонь…» : [верш] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабiнка, 2007. – 18 ліпеня.
- Дзень нараджэння : [верш] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабiнка, 2007. – 24 сакавіка.
- «Параскіданы вёсны налева, направа...» : [верш] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабiнка, 2007. – 27 студзеня.
- Гарадскія : [верш] / Аляксей Ганчук // Заря. – Брест, 2006. – 12 октября.
- Белы ганак : [верш] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабiнка, 2006. – 9 верасня.
- Замлынне : [верш] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабiнка, 2006. – 8 красавіка.
- На малай Радзіме ; «Глядзім наперад, ды не ў пустату...» : [вершы] / Аляксей Ганчук // Заря. – Брест, 2005. – 26 апреля.
- «Будзе дождж шапацець...» : [верш] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабiнка, 2005. – 23 лютага.
- Чарнобылец ; «Прыляцім туды, дзе веснічкі рыпелі...» ; «Дзень турботны хмурынай бяжыць...» : [вершы] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабiнка, 2005. – 2 лютага.
- Чарнобылец ; «Дзень турботны хмурынай бяжыць...» ; «Такога снегу на зямлі...» ; «Прыляцім туды, дзе веснічкі рыпелі...» ; «Будзе дождж шапацець...» : [верш] / Аляксей Ганчук // Заря. – Брест, 2005. – 25 января.
- «Дзень турботны, вясёлы бяжыць...» : [верш] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабiнка, 2004. – 4 снежня.
- «Я душу супакойваў віном...» : [верш] / Аляксей Ганчук // Заря. – Брест, 2004. – 28 февраля.
- «З нас кожны дарогу сваю выбіраў...» ; «Такога снегу на зямлі...» : [верш] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабiнка, 2004. – 17 студзеня.
- У матулінай хаце ; «Нясу дахаты пах ігліцы...» ; «Прасіць не прашу я спагады...» : [вершы] / Аляксей Ганчук // Заря. – Брест, 2003. – 1 ноября.
- «Мы з гікам несліся па вуліцы старой...» ; Грэбля ; «На шалёным вятрыску-праныры...» ; «Я кволы рос і ростам быў няўдалы...» : [вершы] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабiнка, 2002. – 14 жніўня.
- «Хоць бы крышачку волі птушынай...» : [вершы] / Аляксей Ганчук // Брестский курьер. – 2002. – № 3. – С. 19.
- Правінцыя : [верш] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабiнка, 2000. – 19 ліпеня.
- «Гібее ў дрымоце родны кут…» : [верш] / Аляксей Ганчук // Брестский курьер. – 2000. – № 3. – С. 3.
- «Сарвалася зорка апошняй надзеі…» : [верш] / Аляксей Ганчук // Заря. – Брест, 1997. – 4 декабря.
- Правінцыя ; «У грудзі не б’ю кулаком…» : [вершы] / Аляксей Ганчук // Голас часу. – Маларыта, 1995. – 22 ліпеня.
- Успамін пра старца ; «З нас кожны…» ; Правінцыя ; «У грудзі не б'ю кулаком…» ; «Успомніўся вечар вясковы…» ; «Сіні водблеск…» ; «Не прасіце мяне новы верш пачытаць…» : [вершы] / Аляксей Ганчук // Першацвет. – 1995. – № 5. – С. 77–80.
- «Крочу лёгка, без журбы…» ; «Не прасіце мяне новы верш пачытаць…» ; «Задуменнае водгулле птахі …» : [вершы] / Аляксей Ганчук // Голас часу. – Маларыта, 1995. – 18 студзеня.
- «Як быў малы, не разумеў…» ; «Чорны воран на ростанях кружыць…» : [вершы] / Аляксей Ганчук // Голас часу. – Маларыта, 1995. – 1 студзеня.
- «Задуменныя вольныя птахі…» : [верш] / Аляксей Ганчук // Заря. – Брест, 1994. – 1 декабря.
- «Задуменнае водгулле птахі…» ; «Крочу з прысмакам журбы…» : [вершы] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабiнка, 1994. – 15 кастрычніка.
- Незнаёмцы : [верш] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабiнка, 1994. – 6 жніўня.
- Вясковы эцюд : [верш] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабiнка, 1989. – 14 кастрычніка.
- Сярэбраны звон : [верш] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабiнка, 1988. – 16 ліпеня.
- «Пад цемраю ночы стамлёны мой кут...»: [верш] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабiнка, 1988. – 26 сакавіка.
- «Не пішацца верш…» : [верш] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабiнка, 1987. – 19 снежня.
- «Ты прабач, што я сумую…» : [верш] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабiнка, 1987. – 24 кастрычніка.
- «Білі кулакамі. Словамі – цяпер…» : [верш] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабiнка, 1987. – 4 ліпеня.
- Там, на Радзіме ; «Дажджы закрэсліваюць лета…» ; «Нарадаецца сонца з халоднай расы …» ; «Пад вечар ад’язджаеш …» : [вершы] / Аляксей Ганчук // Камуністычная праца. – Кобрын, 1987. –13 червеня.
- «Іграй гармонік – зноў і зноў…» : [верш] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабiнка, 1987. – 7 сакавіка.
- Прадвесне : [верш] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабiнка, 1987. – 28 лютага.
- Асенняе : [верш] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабiнка, 1986. – 1 лістапада.
- Высакосны год : [верш] / Аляксей Ганчук // Чырвоная змена. – 1986. – 30 верасня.
- «Цвітуць у жабінцы каштаны…» ; «Як вялікае свята…» : [вершы] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабiнка, 1986. – 17 мая.
- Веснавое : [верш] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабiнка, 1986. – 22 сакавіка.
- «Сустрэцца зноў пашчасціла з вясной…» ; «Шчаслівыяхвілі расстання…» : [вершы] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабiнка, 1986. – 8 сакавіка.
- Сябру ; «Сорак гадоў без вайны…»: памяці В.Мігеля, які загінуў у Афганістане : [вершы] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабiнка, 1986. – 15 лютага.
- «Цалаваў мароз бярозку...» : [верш] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабiнка, 1984. – 17 лістапада.
- Навальніца : [верш] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабiнка, 1984. – 28 ліпеня.
- «За вярстою вярста…» : [верш] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабiнка, 1984. – 1 мая.
- «Сустрэцца зноў пашчасціла з вясной…» : [верш] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабiнка, 1984. – 8 сакавіка.
- «Журботна плача вечар за акном…» : [верш] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабiнка, 1983. – 3 снежня.
- Маргарытка : [верш] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабiнка, 1983. – 2 красавіка.
- Сакавік : [верш] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабiнка, 1982. – 17 красавіка.
- Гармонік : памяці сябра Лёні Барысюка ; Зара ; «Цяпер бы сарваць васілёк…»: [вершы] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабiнка, 1982. – 20 лютага.
- Моднікі адпачываюць : [верш] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабiнка, 1982. – 9 студзеня.
- Першы снегапад : [верш] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабiнка, 1980. – 16 лютага.
- У дедавай хаце : [верш] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабiнка, 1978. – 23 верасня.
ПУБЛІЦЫСТЫКА
- «Каруначки» зажгли аудиторию : [о выступлении ансамбля народного танца «Каруначки»] / Алексей Ганчук ; фото автора // Сельская праўда. – Жабінка, 2022. – 16 лютага. – С. 3.
- Мы ганарымся вамі, нашы працаўніцы! : [у аг. Чэрні Брэсцкага раёна прайшла сустрэча лепшых работніц АПК Брэстчыны] / Аляксей Ганчук ; [фота аўтара] // Сельская праўда. – Жабінка, 2020. – 11 сакавіка. – С. 1.
- Второе Бородино [в Пружанском районе в д. Городечно прошёл военно-исторический фестиваль «День памяти–1812»] / Алексей Ганчук // Заря. – Брест, 2019. – 17 августа. – С. 13.
- У кожнай хаце – жаданы госць : [пра старасту вёскі Залуззе Жабінкаўскага раёна А.І. Казака] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабінка, 2019. – 31 ліпеня. – С. 8.
- Реалии и перспективы спутника : [о развитии Жабинки – города-спутника Бреста] / Алексей Ганчук // Брестский вестник. – 2019. – 25 апреля. – С. 12.
- Не ради славы и наград : [о вечере, посвящённом 30-летию вывода советских войск из Афганистана, в Брестской городской библиотеке-филиале № 3.] / Алексей Ганчук // Брестский вестник. – 2019. – 14 февраля. – С. 17.
- Непокоренный Ленинград : [о торжественном вечере к годовщине снятия блокады Ленинграда] / Алексей Ганчук // Брестский вестник. – 2019. – 31 января. – С. 13.
- Мужчыне ў хаце не сядзіцца : [пра жыхара в.Шпіталі А.Мендзяльчука, які служыў у Афганістане і ўзнагароджаны медалём «За баявыя заслугі»] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабінка, 2019. – 23 студзеня. – С. 8.
- Соловьиные трели Соловьева : [о музыканте, гармонисте С. Соловьёве из Бреста] / Алексей Ганчук // Брестский вестник. – 2018. – 28 декабря. – С. 18.
- В память о синагоге : [об открытии мемориальной доски в память о синагоге на здании кинотеатра «Беларусь» г. Бреста.] / Алексей Ганчук // Брестская газета. – 2018. – 21 декабря. – С. 18
- Без «Плыні» ягонай нялёгка плывецца : [успаміны пра А. Каско] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабінка, 2018. – 24 лістапада. – С. 3.
- «Аднойчы пачуеш – Радзіма, пасля зразумееш навек...» : [аб жыцці і творчасці паэта М. Пракаповіча] / Аляксей Ганчук // Брестский вестник. – 2018. – 22 ноября. – С. 13.
- Камбікормавы завод у ліку лаўрэатаў : [кар. інф-цыя] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабінка, 2018. – 8 мая. – С. 2.
- Успаміны пра сябра і настаўніка : [успаміны пра паэта Алеся Каско] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабінка, 2017. – 13 снежня. – С. 3.
- Яблычны Спас у Шчарбах / Аляксей Ганчук // Раённыя будні. – Пружаны, 2017. – 26 жніўня. – С. 6.
- ...И традыцыйны вальс : [Жабінкаўскаму ліцэю споўнілася 10 гадоў] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабінка, 2017. – 8 лютага. – С. 8.
- Ёсць і яе ўклад у яркасць юных зорачак : [пра Ю. Майзік, якая стварае адзення для танцораў узорнага дзіцячага калектыву «Каруначкі»] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. – Жабінка, 2016. – 5 сакавіка. – С. 3.
- Танцуй, танцуй жа, зорка яркая!.. : [да 30-годдзя ўзорнага танцавальнага калектыў «Каруначкі» з Жабінкі] / А. Ганчук // Народная трыбуна. – Брэст, 2016. – 8 студзеня. – С. 1, 3.
- Музыка над рэйкамі : [пра мастацкую самадзейнасць Брэсцкага Дома культуры чыгуначнікаў] / Аляксей Ганчук // Народная трыбуна. – Брэст, 2015. – 31 ліпеня. – С. 3.
- Далёкі выбух цішыні : [пра партызана У.Х. Саўчука з в. Азяты Жабінкаўскага раёна] / Аляксей Ганчук // Сельска праўда. – Жабiнка, 2015. – 8 мая. – С. 4.
- Блаславі, Леў Сапега! : [аб правядзенні вясельных абрадаў у музеі «Ружанскі палац Сапегаў» у Пружанскім раёне] / Аляксей Ганчук // Народная трыбуна. – Брэст, 2014. – 12 снежня. – С. 1.
- Філасофія з-пад сякеры / Аляксей Ганчук // Народная трыбуна. – Брэст, 2014. – 24 кастрычніка. – С. 1.
- Нашчадкі ганарацца камісарам : [у СШ №14 г. Брэста адкрыта мемарыяльная дошка ў гонар палкавога камісара Я. Фаміна] / Аляксей Ганчук // Народная трыбуна. – Брэст, 2013. – 22 лістапада. – С. 1, 2.
- Добрыя справы жывуць вечна : [пра курсанта ваеннай акадэміі, выпускніка СШ № 30 г. Брэста, Д. Гвішыяні, які пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам «За асабістую мужнасць»] / Аляксей Ганчук // Народная трыбуна. – Брэст, 2013. – 1 лістапада. – С. 1.
- Сюрпрыз ад крэпасці : [пра супрацоўніка аддзела фондаў МК «Брэсцкая крэпасць-герой» М. Кудашову] / Аляксей Ганчук // Народная трыбуна. – Брэст, 2013. – 25 кастрычніка. – С. 1.
- Пешкам у пушчу. Ці веласіпедам... : [пра ўрачыстае адкрыццё беларускай часткі міжнароднага пункта пропуску «Перароў-Белавежа» ў Белавежскай пушчы] / Аляксей Ганчук // Народная трыбуна. – Брэст, 2013. – 30 жніўня. – С. 3.
- Жыць у Беларусі і спяваць для беларусаў : [пра спявачку М. Жыцянёву] / Аляксей Ганчук // Народная трыбуна. – Брэст, 2013. – 2 жніўня. – С.1, 3.
- За плячыма – стагоддзе : [пра доўгажыхара з г. Брэста Л. Шубіча] / Аляксей Ганчук // Народная трыбуна. – Брэст, 2013. – 5 ліпеня. – С. 3.
- Без лыж – як без... хлеба / Аляксей Ганчук ; фота Аляксея Ганчука // Народная трыбуна. – Брэст, 2013. – 17 мая. – С. 1–2.
- Экіпаж 99-га заданне выканаў : праз 25 гадоў ветэран вайны ў Афганістане С. Жук з Брэста атрымаў баявую узнагароду / Аляксей Ганчук // Народная трыбуна. – Брэст, 2013. – 15 лютага. – С. 1.
- Чаканая музыка : пасля доўгай рэканструкцыі адчыніла дзверы абласная філармонія / Аляксей Ганчук // Народная трыбуна. – Брэст, 2013. – 18 студзеня. – С. 11.
- У інтэрнаце музыка гучала... : [адкрыццё інтэрната Баранавіцкага музычнага каледжа] / Аляксей Ганчук // Народная трыбуна. – Брэст, 2012. – 9 лістапада. – С. 1.
- «Адной рукой гайдай калыску сына...» / Аляксей Ганчук // Народная трыбуна. – Брэст, 2012. – 5 кастрычніка. – C. 11
- «Брэст чытае дзецям» : [аб аднаіменнай акцыі абласной бібліятэкі імя М. Горкага] / А. Ганчук // Народная трыбуна. – Брэст, 2012. – 18 мая. – С.3.
- Вяртанне : родам з вёскі : [паэту Івану Арабейку з Жабінкаўскага раёна – 70 гадоў] / Аляксей Ганчук // Народная трыбуна. – Брэст, 2012. – 20 красавіка. – С. 3.
- Гарачы настрой на зімовай трасе : [у пасёлку Мір Баранавіцкага раёна прайшла абласная спартакіяда «Брэсцкая лыжня–2012»] / Аляксей Ганчук // Народная трыбуна. – Брэст, 2012. – 24 лютага. – С. 3.
- Запалянскі краязнаўца : родам з вёскі : [пра краязнаўца з Івацэвіцкага раёна А Зайку] / Аляксей Ганчук // Народная трыбуна. – Брэст, 2012. – 10 лютага. – С. 3.
- Самародак : [пра самадзйенага мастака А. Галушку з в. Магілiцы Iвацэвiцкага раёна] / Аляксей Ганчук // Народная трыбуна. – Брэст, 2012. – 1 студзеня. – С. 10.
- Білет на «крокус» : першыя пасажыры задаволены камфортам у швейцарскай электрычцы / Аляксей Ганчук // Народная трыбуна. – Брэст, 2011. – 26 лістапада. – С. 1
- Лавіся, рыбка! : не толькі ў вобласці, але і за межамі Беларусі рэалізуе сваю прадукцію рыбгас «Сакалова» / Аляксей Ганчук // Народная трыбуна. – Брэст, 2011. – 19 лістапада. – С. 12.
- Маладыя гаспадары : [сям'я Блядай з в. Дарапеевічы прыняла ўдзел у абласным туры рэспубліканскага маладзёжнага праекта «Уладар сяла», які прайшоў у в. Азяты Жабінкоўскага раёна] / Аляксей Ганчук // Народная трыбуна. – Брэст, 2011. – 24 верасня. – С. 9.
- «Асалода» падсалоджвае настрой : [пра ансамбль народнай песнi «Асалода» пры ААТ «Белсолад» у г. Iванаве] / Аляксей Ганчук // Народная трыбуна. – Брэст, 2011. – 20 жніўня. – С. 12.
- «Вяселле» на сцэне – шлюб у жыццi : [пра жыночы квартет з в. Дзяменiчы Жабiнкаўскага раёна] / Аляксей Ганчук // Народная трыбуна. – Брэст, 2011. – 9 красавіка. – С. 10.
- У вiхуры танца : [пра ўзорны калектыў танца «Каруначкi» Жабiнкаўскага ГДК] / Аляксей Ганчук // Народная трыбуна. – Брэст, 2011. – 5 лютага. – С. 11.
- Кузьмінічна / Аляксей Ганчук // Народная трыбуна. – Брэст, 2011. – 22 студзеня. – С. 3.
- Самавучка з Вандалiна : [пра гарманiста Я. Галавейку з в. Вандалiн Жабiнкаўскага р-на] / Аляксей Ганчук // Народная трыбуна. – Брэст, 2010. – 27 лiстапада. – С. 3.
- «Родам з вёскi» : [пра Дом народнай творчасцi ў в. Залуззе Жабiнкаўскага раёна] / Аляксей Ганчук // Народная трыбуна. – Брэст, 2010. – 9 кастрычніка. – С. 3.
- Казлоў, Д. «Шоу-бiзнес мяне не вабiць...» / Данiла Казлоў ; гутарыў Аляксей Ганчук // Народная трыбуна. – Брэст, 2010. – 18 верасня. – С. 1, 4.
- «Горжусь тобой, земля родная!» : [о празднике посёлка Жабинковского сахарного завода] / Алексей Ганчук // Заря. – Брест, 2010. – 2 сентября. – С. 24.
- «Тут хмель белапенны вянкамi...» : [пра свята вёскi Хмелева Жабiнкаўскага раёна] / Аляксей Ганчук // Народная трыбуна. – Брэст, 2010. – 28 жніўня. – С. 3.
- Заварылi кашу – трэба расхлёбваць / Аляксей Ганчук // Народная трыбуна. – Брэст, 2010. – 24 лiпеня. – С. 12.
- Песня лечит души : [о IХ Региональном фестивале православных песнопений «Пойте Богу нашему, пойте...» в Дрогичинском ГДК] / Алексей Гачук // Заря. – Брест, 2010. – 13 мая. – С. 8.
- Сядзiба будзе музеем : [пра мастака П. Шадрына з в. Залуззе Жабiнкаўскага раёна] / Аляксей Ганчук // Народная трыбуна. – Брэст, 2010. – 30 красавіка. – С. 12.
- З дыпломам мiжнароднага фестывалю : [пра цымбалiстку В. Бачарову] / А. Ганчук // Сельская праўда. – Жабiнка, 2010. – 7 красавіка. – С. 3.
- Макарчук, А. З «Каруначкаў» – у «Харошкi» : [інтэрв'ю з танцорам дзяржаўнага ансамбля «Харошкi» А. Макаруком] / Андрэй Макарчук ; гутарыў А. Ганчук // Сельская праўда. – Жабiнка, 2010. – 27 лютага. – С. 3.
- Свята са смакам страусяцiны : [пра свята Масленiца на страусiнай ферме ў в.Козiшча Кобрынскага раёна] / Аляксей Ганчук // Народная трыбуна. – Брэст, 2010. – 27 лютага. – С. 12.
- «Мядовая прэмiя–2009» – Алесю Корневу / Аляксей Ганчук // Народная трыбуна. – Брэст, 2010. – 23 студзеня. – С. 11.
- Светлыя промнi «Алегра-нова» : [пра дзiцячы эстрадны калектыў «Алегра-нова» з Жабiнкi] / Аляксей Ганчук // Народная трыбуна. – Брэст, 2010. – 23 студзеня. – С. 3.
- Песнi вёску абудзiлi : [пра свята вёскi Бараны Жабінкаўскага раёна] / А. Ганчук // Сельская праўда. – Жабiнка, 2009. – 15 жніўня. – С. 3.
- «Трохперсце» ў Жабінцы : прэзентацыя зборніка вершаў М.Рудкоўскага, М.Пракаповіча і А.Каско // ЛiМ. – 2009. – 29 мая. – С. 3.
- «Хмелеўскiя валацугi» загасцявалi ў сталiцы : [пра выступленнi ў Мiнску ансамбля «Хмелеўскiя валацугi» з аг. Хмелева Жабінкаўскага раёна] / А. Ганчук // Сельская праўда. – Жабiнка, 2009. – 6 мая.
- «Дайце ў рукi мне гармонiк...» : [пра гарманiста А. Галавейку] / А. Ганчук // Сельская праўда. – Жабiнка, 2008. – 18 сакавіка.
- Сняцца... «Пырскi шампанскага» : [пра выкладчыка музыкi Жабінкаўскай музычнай школы М.В. Зiноўева] / А. Ганчук // Сельская праўда. – Жабiнка, 2007. – 21 красавіка. – С. 1–2.
- Цiшыня тут жалобна-нязвыклая... : [мітынг-рэквіем у мемарыяльным комплексе «Драмлёва»] / А. Ганчук // Сельская праўда. – Жабiнка, 2006. – 13 верасня.
- «Зубр» теряет силы : [о сложной ситуации в фермерском хозяйстве] / А. Ганчук // Брестский курьер. – 2003. – 21-27 августа. – С. 6.
- Капэлы спеў дасюль мы чуем : [аб юбилейным вечары ў Пружанах да 110-годдзя з дня нараджэння Р. Шырмы] / А. Ганчук // Брестский курьер. – 2002. – № 6. – С. 8.
- Земля ее весны в фермерском хозяйстве «Городец» / А. Ганчук // Брестский курьер. – 2002. – 7-13 марта. – С.6
- Далекое эхо Чернобыля : [врачи сан. «Буг» константируют о неуменьшении количества хрон. заболеваниий] / А. Ганчук // Брестский курьер. – 2001. – 1-7 февраля. – С. 3
- Вяселле на ўсю вобласць : [пра абласное свята-кiрмаш «Дажынкi» ў г. Бярозе] / А. Ганчук // Газета для вас. – Iвацэвiчы, 1998. – 19-25 верасня.
- I глiна можа расказаць : [пра гурток лепкi з глiны Ланскай СШ] / А. Ганчук // Голас часу. – Маларыта, 1998. – 18 лютага.
- Браты : [пра ветэранаў вайны братоў Раманюкоў з в. Азяты Жабінкаўскага раёна] / А. Ганчук // Сельска праўда. – Жабiнка, 1987. – 16 чэрвеня.
- З дарогі не збочваў шафёр : [пра ветэрана вайны і працы П.А. Барысюка з Жабінкі] / А. Ганчук // Сельская праўда. – Жабiнка, 1987. – 9 мая.
- Праз вайну радавой [пра ветэрана вайны П.А. Гарэлаву, якая падчас вайны працавала ў Жабінкаўскай аптэцы / А. Ганчук // Сельская праўда. – Жабiнка, 1986. – 19 ліпеня. – С. 2.
- Дайшоў да Берліна салдат : [пра ветэрана вайны П.Р. Мацвеюка з в.Ацячызна Жабінкаўскага раёна] / А. Ганчук // Сельская праўда. – Жабiнка, 1984. – 9 мая.
- Вяртанне ў маладосць : нарыс : [пра былую ўдзельніцу Вялікай Айчыннай вайны В.А. Андрасюк] / А. Ганчук // Сельская праўда. – Жабiнка, 1984. – 25 лютага. – С. 2.
- Успаміны, успаміны… ; «Іскра радыруе» ; Ой, бярозы ды сосны : [пра сустрэчу з былымі партызанамі атрада імя Чарнака і імя Фрунзе] // А. Ганчук // Сельская праўда. – Жабiнка, 1983. – 1 лістапада. – С. 2.
- Бензярук, Р. І артыкулы, і фота, і вершы / Расціслаў Бензярук // Лірычны поўдзень : з вытокаў «Плыні» – аб’яднання творчых людзей пры газеце «Сельская праўда» / Расціслаў Бензярук. – Брэст : Альтернатива, 2017. – С. 40.
- Валасюк, Л. «Белы ганак» Аляксея Ганчука // Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2014. – С. 184 : фат.
- Ганчук Аляксей Іванавіч // Слово, озаренное вечностью : сборник конкурсных работ / [отв. за вып. Л.В.Бедуля]. – Брест : Брестская типография, 2013. – С. 37.
- Бяляк, С. У друку фотаслова застаецца : [у Жабінкаўскім ГДК адбылася выстава работ і прэзентацыя зборніка вершаў «Берагі» фотамайстра і паэта А. Ганчука] / Святлана Бяляк // Сельская праўда. – Жабінка, 2019. – 23 лютага. – С. 1, 2.
- За лепшае фота – планшэт : [пісьменнік і фатограф з г. Жабінка Аляксей Ганчук заняў першае месца ў намінацыі «Землякі» ў рэспубліканскім фотаконкурсе «Мой родны кут», які аб'яўлены рэдакцыяй газеты «СБ. Беларусь сегодня»] // Сельская праўда. – Жабінка, 2019. – 6 лютага. – С. 2.
- Римошевская, Е. Краски и эмоции Алексея Ганчука : [о выставка фоторабот А.Ганчука «Краски и эмоции», демонстрируемой в Брестской ЦГБ им. А.С. Пушкина.] / Елена Римошевская // Брестский вестник. – 2019. – 10 января. – С. 6.
- Марынін, В. Узнагарода за трапны фотавыстрал : [А. Ганчук заняў першае месца ў рэспубліканскім фотаконкурсе «Мая родная Беларусь з акна цягніка», прысвечаным 155-годдзю айчыннай чыгункі] / Васіль Марынін // Сельская праўда. – Жабiнка, 2017. – 29 ліпеня. – С. 2.
- Каўтанюк, М. Фарбы і эмоцыі : [пра адкрыццё фотавыставы А. Ганчука ў музеі «Пружанскі палацык»] / Марына Каўтанюк // Народная трыбуна. – Брэст, 2014. – 28 сакавіка. – С. 4.
- «Фарбы і эмоцыі» : [пра фотавыставу А. Ганчука ў Жабінкаўскім ГДК] // Народная трыбуна. – Брэст, 2014. – 21 лютага. – С. 2.
- Пракаповіч, М. З «Белага ганку» – у «Лістападаўскія сны» : [пра зборнікі вершаў Аляксея Ганчука] / Мікола Пракаповіч // Брестский курьер. – 2014. – 23 января. – С. 21.
- Як птахі, у руху бясконцым… : Аляксею Ганчуку – 60 // Сельская праўда. – Жабiнка, 2014. – 18 студзеня. – С. 8.
- Дыплом за фота : [А. Ганчук – пераможца рэспубліканскага творчага конкурсу] // Сельская праўда. – Жабiнка, 2013. – 13 ліпеня. – С. 2.
- Ганчук, А. Мелодыi краю, або Сорак гадоў з фотаапаратам : [інтэрв'ю з фотамастаком А. Ганчуком] / Аляксей Ганчук ; гутарыў Алесь Каско // Сельская праўда. – Жабiнка, 2011. – 29 чэрвеня.
- Тураў, У. «Белы ганак» Аляксея Ганчука : [кар. ін-цыя пра зборнік вершаў] / Уладзімір Тураў // Заря. – Брест, 2011. – 24 мая. – С. 17.
- Михайлов, В. Поэзия пейзажа : [о фотохудожнике А. Ганчуке из Жабинки] / Виктор Михайлов // Заря. – Брест, 2011. – 14 мая. – С. 16.
- Аксенін, С. Муза на белым ганку : кароткая інфармацыя аб зборніку вершаў «Белы ганак» Аляксея Ганчука / С. Аксенін // Сельская праўда. – Жабiнка, 2011. – 29 студзеня. – С. 2.
- Каско, А. «Прырастае да неба душа... » : [пра творчасць А. Ганчука] / Алесь Каско // ЛiМ. – 2009. – 13 лютага. – С. 8.
- Каско, А. Аляксей Ганчук: «Вечар мой не настаў…» : [да 55-годдзя А. Ганчука] / Алесь Каско // Народная трыбуна. – Брэст, 2009. – 17 студзеня. – С. 12.
- Каско, А. Іван ды Мар’я : нарыс : [пра бацькоў А. Ганчука] / Алесь Каско // Сельская праўда. – Жабiнка, 2007. – 22 жніўня. – С. 2.
- І артыкулы, і фота, і вершы : [да 50-годдзя А. Ганчука] // Сельская праўда. – Жабiнка, 2004. – 17 студзеня. – С. 4.
- У нас у гасцях – АляксейГанчук // Камуністычная праца. – Кобрын, 1987. – 13 червеня.
Смотрите нас на YouTube
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Жабинковская детская библиотека
Жабинковская районная библиотека
Ракитницкая сельская библиотека
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Центральная районная библиотека
Жабинка читающая
Читайте нас в Telegram