Васіль Сахарчук нарадзіўся 10 лiпеня 1953 года ў вёсцы Свадзьбічы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.
Вучыўся ў Равяціцкай сярэдняй школе Бярозаўскага раёна, якую скончыў у 1970 годзе. З 1970 да 1975 года з’яўляўся студэнтам філалагічнага фалькультэта Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта. Пасля заканчэння БДУ быў накіраваны настаўнікам у Касцюкоўскую васьмігадовую школу Любанскага раёна Мінскай вобласці. З 1977 да 1978 года Васіль Якаўлевіч працаваў арганізатарам пазакласнай, пазашкольнай работы Обчынскай сярэдняй школы Любанскага раёна.
У 1978 годзе В. Я. Сахарчук пераехаў у Бярозаўскі раён. Уладкаваўся намеснікам дырэктара па выхаваўча-адукацыйнай рабоце ў Высокаўскую сярэднюю школу, дзе адначасова выкладаў гісторыю. У 1979 годзе паэт пераехаў у г. Жабінка Брэсцкай вобласці. Тут ён працаваў загадчыкам аддзела сельскай гаспадаркі раённай газеты “Сельская праўда” і адначасова з гэтым кіраваў літаратурным аб’яднаннем “Плынь”.
У жніўні 1977 года Васіль Якаўлевіч узяў шлюб з Людмілай Іванаўнай, у 1980 годзе нарадзіўся сын Міхаіл, а ў 1984 – дачка Дар’я.
Вершы Васіль Сахарчук пачаў пісаць яшчэ ў школе, а падахвоціў яго да гэтага настаўнік беларускай літаратуры. Першыя вершы былі змешчаны ў бярозаўскай раённай газеце “Маяк коммунизма”. В. Сахарчук працягваў пісаць вершы і ва ўніверсітэце, друкаваўся ў калектыўным зборніку паэзіі “Універсітэт паэтычны” (1971), але сапраўдным пачаткам мэтанакіраванай літаратурнай працы стаў 1979 год. Творы паэта з’яўляюцца ў часопісах “Маладосць”, “Беларусь”, газеце “Чырвоная змена”, штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”. Першая нізка вершаў “Зорны мост” была надрукавана ў калектыўным зборніку маладой паэзіі “Крыло” (1984), а ў 1988 годзе – выдадзены першы самастойны зборнік “Даніна”. Вершы зборніка ўяўляюць сабою маналогі, роздум аўтара аб месцы чалавека сярод людзей, аб сэнсе жыцця. Верш “Чысціня”, надрукаваны ў гэтым зборніку, пакладзены на музыку М. Сацуры і гучыць у выкананні ансамбля “Сябры”.
З 1988 года Васіль Сахарчук – член Саюза пісьменнікаў Беларусі і літаратурнага аб’яднання “Крыніца”.
У 1994 годзе выходзіць яшчэ адзін зборнік вершаў В. Сахарчука “Ранішні госць”. Акрамя вершаў у зборнік увайшлі дзве паэмы: “Кропка на карце”, “Паэма бегу” – роздум пра супярэчлівыя рэаліі нашага часу. Кніжка загадак для дзяцей “Што такое? Хто такі?” надрукавана ў 1998 годзе.
Паэзія В. Сахарчука працягвае традыцыі Францiшка Багушэвіча ў беларускім вершаскладанні. Паэт звяртае на сябе ўвагу глыбокай cацыяльнай думкай, філасофскім асэнсаваннем сучасных праблем, высокай паэтычнай культурай. Паэт асвоіў такія формы верша, як верліб, актава, тэрцын.
Васіль Якаўлевіч захапляўся перакладам на беларускую мову вершаў украінскіх, рускіх і балгарскіх паэтаў. Сумесна з Нiлам Гілевічам перакладае зборнік балгарскага паэта Пеё Яварава “Апалавы пярсцёнак” (1988), зборнік нарысаў “Дзеці-героі” (1991). У снежнi 2001 года выдавецтва “Мастацкая літаратура” выпускае кнігу “Пад сурдзінку” з серыі “Паэзія народаў свету”, дзе змешчаны пераклад балгарскага паэта-класіка Дзімчы Дэбелянава на беларускую мову Васілём Сахарчуком. Ім перакладзены на беларускую мову паасобныя творы Атанаса Далчава, Танё Клісурава, Л. Даскалавай, Х. Радзеўскага, Д. Дамянава, З. Кісёва, Ф. Цютчава, М. Лермантава, В. Лазарука, В. Сланчука, Э. По і інш.
У 2004 годзе выдавецтвам “Мастацкая літаратура” выдадзены апошні зборнік вершаў паэта “Мой вечны бор”. Паэзія Васіля Сахарчука канцэнтруе ў сабе глыбокадумнасць, разважлівасць, неардынарнасць у падыходзе да праяў жыцця, святасці асобы і вернасці караням сваёй Айчыны. У 2010 годзе выдавецтвам “Літаратура і Мастацтва” планавалася выпусцiць кнігу перакладаў з балгарскай мовы В. Сахарчука “Пакаяльная малітва”.
Не стала Васіля Якаўлевіча Сахарчука 26 студзеня 2003 года.
Але зямное жыццё мае працяг. У ліпені 2003 года да 50-годдзя з дня нараджэння В. Сахарчука ў Жабінкаўскім ГДК прайшла вечарына памяці паэта-земляка, а 27 кастрычніка 2005 года – прэзентацыя зборніка паэзіі В. Сахарчука “Мой вечны бор”. З 2009 года адна з вуліц г. Жабінка носіць імя Васіля Сахарчука. У 2013 годзе да 60-годдзя з дня нараджэння Васіля Якаўлевіча ў Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы ладзілася літаратурная сустрэча "Сам насам з зорамі...". 17 ліпеня 2018 года супрацоўнікі раённай бібліятэкі падрыхтавалі вечар-партрэт "Мяне няма, аля я ёсць адсутны..." з нагоды 65-годдзя паэта.
14 мая 2021 года Жабінкаўскі раён наведала афіцыйная дэлегацыя Плоўдзіўскай і Старазагорскай абласцей Балгарыі. Акрамя эканамічных пагадненняў, падпісаных паміж кіраўніцтвам раёна і абшчынамі балгарскіх гарадоў Садова, Чырпан і Опан, балгар зацікавілі культурныя сувязі з Жабінкаўшчынай. У прыватнасці, пісьменнік Анатоль Бензярук перадаў Тодару Іванаву – вядомаму даследчыку творчасці Пеё Яварава, ураджэнца горада Чырпан, – вершы гэтага класіка балгарскай літаратуры ў перакладах на беларускую мову жабінкаўскага паэта Васіля Сахарчука.
У спадчыну нам засталася яго творчасць: неабыякавасць да адвечных жыццёвых і сацыяльных праблем, дапытлівасць розуму, спагадлівасць да чалавека, да яго зямных пакутаў, любоў да роднага слова і Слова ўвогуле. Сапраўды неўміручымі сталі напісаныя ім радкі: “Няма існей таго, што аджыло, няма жывей таго, што стала словам” (паэма “Развітанне”).
Бібліяграфія
Бібліяграфія
Творы В. Сахарчука
Сахарчук, В. Мой вечны бор : вершы, пераклады / Васіль Сахарчук. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – 141 с.
Сахарчук, В. Што такое? Хто такі? : загадкі : [для малодшага школьнага ўзросту] / Васіль Сахарчук ; [мастак І.І. Бокі]. – Мінск : Юнацтва, 1998. – 31 с. : іл.
Сахарчук, В. Ранішні госць : вершы і паэмы / Васіль Сахарчук. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – 111 с.
Сахарчук, В. Даніна : вершы / Васіль Сахарчук. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1988. – 110 с.
Сахарчук, В. Зорны мост : [вершы] / Васiль Сахарчук // Крыло : зборнік вершаў / [уклад. Л.В. Дранько-Майсюк]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. – С. 86–98. – (Першая кніга паэта).
Сахарчук, В. Твая залатая пясчынка : [кар. біяграфія, вершы] / Васiль Сахарчук // Адчыненая хаціна : вершы паэтаў Брэстчыны / [Іван Арабейка, Алесь Каско, Васіль Сахарчук ; уклад. Віктар Шніп]. — Мінск : Звязда, 2022. – С. 79–137.
Сахарчук, В.Прычасце: Васілю Гадульку ; Начная акварэль ; "У свет прыйшлі на міг" : [вершы] / Сахарчук Васіль // Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. – Брэст, 2014. – С. 210–211..
Сахарчук, В. “От жизни я в поэзию бегу…” ; Кон ; Пустота : [стихи] / Василь Сахарчук // Белой Вежи свет : сборник поэзии Брестчины в переводах Валерия Гришковца. – Минск : Літаратура і Мастацтва, 2010. – С. 47-48.
Сахарчук, В. Песня вандроўніка ; Мяжа ; Залатая пясчынка ; Зорка : [вершы] / Сахарчук Васіль // Жырандоля : літ. альманах Брэсцкага абл. аддзял. Саюза бел. пісьменнікаў, № 1, 2008. – Мінск : Кнігазбор, 2008. – С. 25–28.
Сахарчук, В. Балада самоты : [верш] / Васіль Сахарчук // Песні Белавежы : Камянеччына літаратурная : проза, паэзія, публіцыстыка / укладанне З. Дудзюк. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2005. – С. 171–172.
Сахарчук, В. "От жизни я в поэзию сбегу..." ; Пустота : [стихотворения] / Василь Сахарчук // Белой Вежи свет : поэзия Брестчины в переводах Валерия Гришковца / [вступ. слово Алеся Каско]. Брест : Академия, 2005. – С. 44–45.
Сахарчук, В. Калядная сцюжа : [вершы] / Васіль Сахарчук // Дзядзінец: паэзія Берасцейшчыны. – Брэст : [Выдавецтва С. Лаўрова, 1999]. – С. 162–171. – (Берасьцейскае вогнішча).
Сахарчук, В. Чысціня : [верш] / Васіль Сахарчук // Аглядзіны : вершы беларускіх паэтаў. – Мінск : Беларускі кнігазбор, 1998. – С. 168.
Сахарчук, В. Зорны мост : [вершы] / Васіль Сахарчук // Крыло : [калектыўны зборнік вершаў / укл. Л.В. Дранько-Майсюк]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. – С. 85–98. – (Першая кніга паэта).
Дэбяланаў, Д. Выбранае : пераклад з балгарскай / Дзімча Дэбяланаў ; [пер.: В. Сахарчук, Л. Баршчэўскі]. – Мінск : Выдавец Зміцер Колас, 2017. – 88 с. – (Паэты планеты).
Дэбелянаў, Д. Пад сурдзінку : вершы / Дзімча Дэбелянаў ; пер. з балг., прадм., заўв. В. Сахарчука. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. – 103 с. : іл., партр. – (Паэзія народаў свету).
Дзеці – героі : нарысы : [для сярэдняга школьнага ўзросту] / [пераклад з балг. В.Я. Сахарчука ; мастак В.Р. Прыешкін]. – Мінск : Юнацтва ; Сафія : Народна младеж, 1991. – 206 с. : іл. – (Падлетак).
Явараў, П. Апалавы пярсцёнак : лірыка / Пеё Явараў ; [пераклад з балг. Н. Гілевіча, В. Сахарчука ; прадмова, заўвагi В. Сахарчука]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1988. – 127 с., 4 л. іл., 1 л. партр. – (Паэзія народаў свету).
Паплаўскі, А. Спынены лістапад: вершы / Алесь Паплаўскі ; [прадмова В. Сахарчука]. – Берасьце : Шлях, 1997. – 64 с. – (Берасьцейскае вогнішча).
Сахарчук, В. Жабінка : [верш] / Васіль Сахарчук // Сельская праўда. – 2022. – 25 мая. – С. 5.
Сахарчук, В. Самотны анёл : Васілю Гадульку на развітанне / Васіль Сахарчук // Сельская праўда. – 2021. – 19 мая. – С. 5.
Сахарчук, В."От жизни я в поэзию сбегу..." : [верш] / Васіль Сахарчук ; пераклад В. Грышкаўца // Сельская праўда. – 2019. – 10 ліпеня. – С. 5.
Балада каліны / Валянцін Грабоўскі ; Паэт / Іван Чарнецкі ; Ветразь / Міхаіл Лермантаў ; "Да котлішча бацькоўскага вярнуцца" / Дзімча Дэбялянаў : [вершы] / пераклаў Васіль Сахарчук // Сельская праўда. – 2019. – 10 ліпеня. – С. 5.
Сахарчук, В. Паэзію трэбаперакладаць паэзіяй : [ліст з архіва В. Сахарчука] / Васіль Сахарчук // Сельская праўда. – 2015. – 22 ліпеня. – С. 5.
Сахарчук, В. Мяжа : [верш] / Васіль Сахарчук // Сельская праўда. – 2014. – 29 кастрычніка. – С. 4.
Чарнецкі, І. Паэт ; Вочы : [вершы] / Іван Чарнецкі ; пер з укр. Васіль Сахарчук // Сельская праўда. – 2014. – 19 лютага. – С. 5.
Сахарчук, В. З “Падслуханых дыялогаў” : з рукапісаў В. Сахарчука / Васіль Сахарчук // Сельская праўда. – 2010. – 14 жніўня.
Пакаяльная малітва : [вершы Р. Васiлева, А. Германава, А. Далчава i iнш. балгарскіх паэтаў] / пераклад В. Сахарчука ; публікац. М. В. Сахарчука // Полымя. – 2009. – № 10. – С. 107–114.
Сахарчук, В. Спатыкнуўся ў трывозе : [верш] / Васіль Сахарчук // Сельская праўда. – 2008. – 26 студзеня.
Сахарчук, В. Прычасце : [верш] / Васіль Сахарчук // Сельская праўда. – 2007. – 18 ліпеня.
Сахарчук, В. Трыялет : [верш] / Васіль Сахарчук // Сельская праўда. – 2006. – 9 верасня.
Сахарчук, В. Бясчассе ; Выгнаннік; “Не застрашай мяне самотай…” : сястры Валі ; Сустрэча на вуліцы ; Пупавіна ; Сляды ; За сямю пячаткамі ; Сумна… ; “Мяне няма, але я ёсць – адсутны…” : [вершы] / Васіль Сахарчук // ЛіМ. – 2003. – 7 сакавіка. – С. 12–13.
Сахарчук, В. Пуста ; Тры слязы ; Мяжа ; З табою без цябе : [вершы] / Васіль Сахарчук // Сельская праўда. – 2003. – 5 сакавіка.
Сахарчук, В. На паляванні ; Бяссонне : [вершы] / Васіль Сахарчук // Сельская праўда. – 2002. – 13 лістапада.
Сахарчук, В. Жабінка : Мікалаю Міцковічу : [верш] / Васіль Сахарчук // Сельская праўда. – 2002. – 22 мая. – С. 3.
Сахарчук, В. Прычасце ; "У бары нягулка..." ; Эпітафія спрытнюгу ; "Пішу пра тое, што не пішацца..." : [вершы] / Васіль Сахарчук // Полымя. – 2002. – № 1. – С. 93–95.
Сахарчук, В. “Жыццё нам – для выпрабавання…” ; “На чвэрць гадзіны выпала аднойчы…” ; “Год прыбавіў дрэву кольца-круг…” ; “Сорак восем. Толькі сорак восем…” : [вершы] / Васіль Сахарчук // Сельская праўда. – 2001. – 28 лістапада. – С. 3.
Сахарчук, В. Грамніцы ; Панова ; Настроі ; Як было, так і будзе : [вершы] / Васіль Сахарчук // ЛіМ. – 2001. – 27 красавіка. – С. 8.
Сахарчук, В. Музыка вясны : [верш] / Васіль Сахарчук // Заря. – 2001. – 14 апреля.
Сахарчук, В. Пяшчотная пані ; Штрыхі да партрэта ; Апоўначы ; Лясны цуд ; Апошняя прсьба ; За сямю пячаткамі ; Была і ёсць : [вершы] / Васіль Сахарчук // Маладосць. – 2000. – № 8. – С. 147–151.
Сахарчук, В. Між змрокам і святлом : [пра паэта В. Гадульку] / Васіль Сахарчук // Полымя. – 1999. – № 8. – С. 120–127.
Сахарчук, В. Веснавы трыпціх : [верш] / Васіль Сахарчук // Сельская праўда. – 1999. – 8 мая.
Сахарчук, В. Развітанне : паэма-дыялог / Васіль Сахарчук // Крыніца. – 1998. – № 5. – С. 49–53.
Сахарчук, В. Тыдзень упаўнаважанага : фельетон / Васіль Сахарчук // Сельская праўда. – 1986. – 1 студзеня.
Сахарчук, В. Зямная повязь : [верш] / Васіль Сахарчук // Сельская праўда. – 1981. – 17 студзеня.
Сахарчук, В. "Светлы смех лаўлю з-пад павек..." : [верш] / Васіль Сахарчук // Сельская праўда. – 1980. – 8 сакавіка.
Аб жыцці і творчасці паэта
Сахарчук Васіль // Літаратурная карта Берасцейшчыны / [укл. і рэд. Анатоль Крэйдзіч]. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. – С. 74.
Сахарчук Васіль Якаўлевіч // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 14 : Рэле – Слаявіна / пад рэд. Г. П. Пашкова і інш. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2002. – С. 207.
Васіль Сахарчук : [кароткая біяграфія] // Памяць. Жабінкаўскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі / [укл. Р.Я. Смірнова ; рэдкал.: А.Л. Петрашкевіч і інш.]. – Мінск : Ураджай, 1999. – С. 471–472 : фат.
Сахарчук Васіль // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 5. / Інстытут літаратуры імя Я. Купалы АН РБ; Беларуская энцыклапедыя ; пад рэд. А.В. Мальдзіса. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 1995. – С. 263–264.
Васіль Сахарчук // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / [склад.А. К. Гардзіцкі]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – С. 486.
Валасюк, Л. Вечны бор паэта Васіля Сахарчука / Лявон Валасюк // Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. – Брэст, 2014. – С. 210, 275–276 : фат.
Зубовіч, В. Памяць : В. Сахарчуку : [верш] / Віктар Зубовіч // Жырандоля: літ. альманах Брэсцкага абл. аддзял. Саюза бел. пісьменнікаў, № 4, 2012. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2012. – С. 161–162.
Шніп, В. Балада Васіля Сахарчука : [верш] / Віктар Шніп // Проза і паэзія агню : вершы, аповесці, эсэ. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2010. – С. 140.
Ляшук, В.Я. Літаратурная Берасцейшчына: краязнаўчыя нарысы, партрэты, артыкулы / В.Я. Ляшук, Г.М. Снітко. – Мінск : Литература и Искусство, 2008. – Са зместу : [В. Сахарчук]. – С. 261, 270, 275, 305 : іл.
Бензярук, А. Паэта верш перажыве : [у памяць паэта Васіля Сахарчука] / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. – 2023. – 25 студзеня. – С. 6.
Косціна, Л. "Адчыненая хаціна" : пра зборнік "Адчыненая хаціна", куды ўвайшлі вершы В. Сахарчука / Людміла Косціна // Сельская праўда. – 2022. – 16 лістапада. – С. 8.
Бензярук, Р. "…Няма жывей таго, што стала Словам" : [ вечарына ў Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы з нагоды 65-й гадавіны паэта В. Сахарчука ] / Расціслаў Бензярук // Сельская праўда. – 2018. – 21 ліпеня. – С. 3.
Бензярук, Р. Пайшоў у вечны бор : [літаратурная старонка да 65-годдзя з дня нарадження жабінкаўскага паэта В. Сахарчука] / Расціслаў Бензярук // Сельская праўда. – 2018. – 11 ліпеня. – С. 5.
Радзінская. Н. "Почему век короткий...": В. Сахарчуку : [верш] / Ніна Радзінская // Сельская праўда. – 2018. – 11 ліпеня. – С. 5.
Перавыдалі пераклады : [вершы Д. Дэбялянава ў перакладзе В. Сахарчука] // Сельская праўда. – 2017. – 2 жніўня. – С. 4.
"Сумна і светла на свяце душы..." : сёння В. Сахарчуку споўнілася б 60 // Сельская праўда. – 2013. – 10 ліпеня. – С. 4–5.
Каско, А. Далучанасць да споведзяў нечужых : Васіль Сахарчук – перакладчык / Алесь Каско // Новы час. – 2011. – № 44. – С. 20.
Каско, А. Зямныя і зорныя масты паэта : [жыццё і творчасць В. Сахарчука] / Алесь Каско // ЛіМ. – 2009. – 8 мая. – С. 15.
Святлова, С. Вуліца Васіля Сахарчука : [аб наданні імя В. Сахарчука вуліцы ў Жабінцы] // Сельская праўда. – 2009. – 17 студзеня. – С. 1.
Каско, А. Міг, адведзены вечнасцю : 10 ліпеня Васілю Сахарчуку споўнілася б 55 / А. Каско // Сельская праўда. – 2008. – 9 ліпеня. – С. 4.
Старычонак, В. “І птушкі, і хмары, і дрэвы, як людзі” : антрапамарфічныя метафары : [у т. л. у творчасці В. Сахарчука] / В. Старычонак // Роднае слова. – 2007. – № 9. – С. 18–21.
Абрамовiч, П. Краіна мёртвых паэтаў : [пра беларускіх паэтаў, у т. л. пра В. Сахарчука] / П. Абрамовiч // Arche. – 2007. – № 1–2. – С. 223–226.
Глушко, Л. Мяжа : памяці Васіля Сахарчука : [верш] / Леанід Глушко // Сельская праўда. – 2006. – 8 красавіка. – С. 5.
ЛеГал. Шлях да паэтаў : [пра паэтаў Жабiнкаўшчыны, у т. л. В. Сахарчука] / ЛеГал [Л.Галубовіч] // ЛіМ. – 2005. – 25 лістапада. – С. 14.
Мацвiенка, Р. Што падымае птушку над зямлёй? : [аб прэзентацыі кніг В. Гадулькі “Голас” і В. Сахарчука “Мой вечны бор”] / Р. Мацвіенка // Сельская праўда. – 2005. – 2 лістапада. – С. 3
Гарачка, У. Жыццё і смерць – набыткі і страты : [аб творчасці паэтаў, у т. л. В. Сахарчука] / У. Гарачка // Полымя. – 2005. – № 3. – С. 213–216.
Божуль, А. Ён умеў адкрывать таленты / Андрэй Божуль // Сельская праўда. – 2005. – 26 кастрычніка.
Кухарчук, В. “Мяжа. За ёю небыццё.” : памяці Васіля Сахарчука : [верш] / Валерый Кухарчук // Заря. – 2004. – 28 декабря.
Яго вечны бор : [пра кнігу паэзіі В. Сахарчука “Мой вечны бор”] // Сельская праўда. – 2004. – 29 кастрычніка.
Бензярук, Р. Пад вечнымі сузор’ямі : да гадавіны з дня смерці В.Я. Сахарчука / Расціслаў Бензярук // Сельская праўда. – 2004. – 24 студзеня. – С. 4.
Дацкевіч, І. Развітальнае : памяці В. Сахарчука : [верш] / Іван Дацкевіч // Сельская праўда. – 2004. – 24 студзеня. – С. 4.
Каско, А. Што двойчы стала словам : даніна памяці / Алесь Каско // ЛіМ. – 2003. – 19 верасня.
Васіль Сахарчук // Роднае слова. – 2003. – № 7. – С. 80. – (Наш каляндар).
У вянок паэту : [пра вечарыну памяцi паэта В. Сахарчука ў ГДК] // Сельская праўда. – 2003. – 12 ліпеня.
Каско, А. Зямныя і зорныя масты паэта / Алесь Каско // Сельская праўда. – 2003. – 9 ліпеня. – С. 3.
Галубовіч, Л. Ранішні госць : [успаміны пра В. Сахарчука] / Леанід Галубовіч // ЛіМ. – 2003. – 7 сакавіка. – С. 12.
Сіўко, Ф. Васілёк : [успаміны пра В. Сахарчука] / Франц Сіўко // ЛіМ. – 2003. – 7 сакавіка. – С. 13.
Каско, А. “Не турбуйцеся пра мой юбілей…” : [успаміны пра В. Сахарчука] / Алесь Каско // ЛіМ. – 2003. – 7 сакавіка. – С. 12.
Каско, А. Несупыннасць : памяці Сябра : [верш] / Алесь Каско // Сельская праўда. – 2003. – 5 сакавіка. – С. 3.
Бензярук, Р. Паэт стаміўся жыць на свеце… : трыялет / Расціслаў Бензярук // Сельская праўда. – 2003. – 5 сакавіка. – С. 3.
Вашека, В. “Сябрук…” : памяці В. Сахарчука : [верш] / Вінцесь Вашека // Сельская праўда. – 2003. – 5 сакавіка. – С. 3.
Дацкевіч, І. Такім ён быў : успаміны пра В. Сахарчука / Іван Дацкевіч // Сельская праўда. – 2003. – 5 сакавіка. – С. 3.
Майсейчык, А. Каб жыць пад сімвалам падковы : [пра зборнік В. Сахарчука “Ранішні госць”] / А. Майсейчык // Заря. – 1995. – 4 апреля.
Жыбуль, В. "Боль у сэрцы нашу, ненавіджу, люблю..." : [пра зборнік В. Сахарчука “Ранішні госць”]/ В. Жыбуль // Першацвет. – 1995. – № 12. – С. 116–120.
Задарожны, С. “Ранішні госць” : [пра кнігу паэзіі В. Сахарчука] / С. Задарожны // Сельская праўда. – 1994. – 10 верасня.
Дацкевіч, І. Філасофскі камень : Васілю Сахарчуку : [верш] / Іван Дацкевіч // Сельская праўда. – 1993. – 14 жніўня. – С. 4.
Федзюковіч, М. “У вершы можна свет змясціць…” : [пра аўтараў паэтычных кніг, выдадзеных апошнім часам выдавецтвам “Мастацкая літаратура”, у т. л. пра В. Сахарчука] / Мікола Федзюковіч // Звязда. – 1990. – 5 сакавіка. – С. 4.
Аляксейчык, Г. Прэм’ера кнігі : [аб кнізе В. Сахарчука “Даніна”] / Г. Аляксейчык // Сельская праўда. – 1988. – 27 жніўня.
Каско, А. Проба крыла / А. Каско // Заря. – 1985. – 6 августа.
Бяляцкі, А. Васемнаццаць заявак : [пра зб. “Крыло”, у тым ліку творчасць В. Сахарчука] / А. Бяляцкі // ЛіМ. – 1985. – 27 лютага. – С. 6.
Смотрите нас на YouTube
Ленинская сельская библиотека
Ракитницкая сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Жабинковская детская библиотека
Жабинковская районная библиотека
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Центральная районная библиотека
Жабинка читающая
Читайте нас в Telegram