
КІРАЎНІКІ ЖАБІНКАЎСКАЙ СЕЛЬГАСТЭХНІКІ
Жабінкаўскае раённае аб'яднанне «Сельгастэхніка» арганізавана 12 кастрычніка 1966 года. На яго ўскладаліся рамонт і тэхнічнае абслугоўванне машынна-трактарнага парку, жывёлагадоўчага абсталявання ферм.
У гісторыі прадпрыемства было шмат рэарганізацый: падзел на два калектывы – «Сельгастэхніку» і «Сельгасхімію» – ў 1978 годзе, затым утварэнне райаграпрамтэхзабеспячэння ў 1986 годзе з далейшым раз'яднаннем яго ў 1991-ым на РАПТ (райаграпрамтэхніка) і РАПС (райаграпрамсельгасхімія). 14 снежня 2000-га года дзяржаўнае прадпрыемства «Жабінкаўскае раённае прадпрыемства па вытворча-тэхнічным абслугоўванні аграпрамысловага комплексу» пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства «Жабінкаўская райсельгастэхніка». 1 студзеня 2003 года ААТ «Жабінкаўская сельгастэхніка» рэарганізавана шляхам далучэння да яго ААТ «Жабінкаўская райсельгасхімія» і ААТ «Жабінкаўскі райаграпрамснаб».
У 1988 годзе пры прадпрыемстве створаны мехатрад для аказання паслуг гаспадаркам раёна па нарыхтоўцы кармоў, уборцы ўраджаю, вывазцы і ўнясенню арганічных угнаенняў, хіміахоўнай рабоце. У 1999 годзе адкрыты тэхнічны цэнтр РУП «Гомсельмаш». Яго задача – сэрвіснае абслугоўванне і рамонт тэхнікі, выпушчанай «Гомсельмашам», ААТ «Бабруйскі аграмаш» і «Мінскі трактарны завод».
У 2000 годзе ў сельгастэхніцы арганізаваны цэх жалезабетонных вырабаў, дзе вырабляюцца некалькі відаў карункавых платоў, тратуарнай пліткі і дарожных бардзюраў.
У 2005 годзе на базе ААТ «Жабінкаўская сельгастэхніка» адбылося пасяджэнне каардынацыйнага Савета дырэктароў «Брэстаблаграсервісу», на якім прысутнічаў намеснік генеральнага дырэктара рэспубліканскага аб’яднання «Белаграсервіс» Аляксандр Блізнюк.
У 2009 годзе калектыў сельгастэхнікі ўзнагароджаны Ганаровай граматай Жабінкаўскага райвыканкама за перамогу ва ўнутрыгарадскім аглядзе па добраўпарадкаванні. У 2013 годзе арганізацыі ўручаны Дыплом Рэспубліканскага аб’яднання «Белаграсэрвіс», як пераможцу спаборніцтва сярод раённых арганізацый аграсэрвісаў, што маюць высокую культуру вытворчасці, і Дыплом абласнога камунальнага ўнiтарнага вытворча-гандлёвага прадпрыемства (АК УПТП) «Брэстаблаграсэрвіс» за перамогу ў намінацыі «Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне».
У 2014 годзе на ХХІІ Міжнародным эканамічным форуме ў Мінску ААТ «Жабінкаўская сельгастэхніка» ад Саюза Нацыянальнага бізнес-рэйтынгу Беларусі атрымала званне «Лідар галіны 2013» і сертыфікат на права аказання паслуг па ўсёй краіне, а таксама Ганаровую грамату РА «Белаграсэрвіс», як пераможца спаборніцтва сярод раённых арганізацый аграсэрвісаў, якія займаюцца рамонтам сельгастэхнікі.
Жабінкаўская сельгастэхніка з'яўляецца шматгаліновай гаспадаркай, якая ўключае ў сябе розныя віды паслуг – ад рамонту і тэхнічнага абслугоўвання машынна-трактарнага парку да рэалізацыі харчовых тавараў. У яе склад уваходзяць: аддзел агратэхнічнага абслугоўвання, аддзел матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, аўтапарк, электрамантажны ўчастак, будаўніча-мантажны ўчастак, станцыя тэхнічнага абслугоўвання машынна-трактарнага парку (СТА МТП), станцыя тэхнічнага абслугоўвання механізацыі жывёлагадоўчых ферм (СТА МЖФ), технічны цэнтр «Гомсельмаш», механізаваны атрад.
Не толькі рамонтам сельгастэхнікі займаюцца ў СТА МТП. У 2013 годзе таварыства атрымала сертыфікат на абслугоўванне школьных аўтобусаў, таму побач з камбайнамі ў мехмайстэрні суседнічаюць і яны.
У 2021 годзе да Міжнароднага дня пажылых людзей ААТ «Жабінкаўская сельгастэхніка» выступіла спонсарам пры набыцці прадуктовых набораў для адзінокіх пажылых грамадзян Жабінкоўшчыны.
Сённяшнее ААТ «Жабінкаўская сельгастэхніка» аказвае значнае матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне аграрыям чатырох суседніх раёнаў: Брэсцкаму, Кобрынскаму, Камянецкаму, Маларыцкаму. Таксама арганізацыя дапамагае сельгаспрадпрыемствам на ўборцы сельгаспрадукцыі; вырабляе і прадае будаўнічыя металічныя канструкцыі і прычэпы для перавозкі рулонаў саломы і сена; рамантуе і абслугоўвае сельгастрактары, кормаўборачныя і збожжаўборачныя машыны, камбайны і абсталяванне, сродкі вымярэння і КВПіА; праводзіць аптовы і рознічны гандаль дэталямі і запчасткамі для аўтамабіляў і трактароў; аптовы гандаль сельгасмашынамі, тукамі, пестыцыдамі і інш. аграхімічнымі прадуктамі; ажыццяўляе электрамантажныя работы; з'яўляецца дылерскім цэнтрам адкрытых акцыянерных таварыстваў «Гомсельмаш», «Бабруйскаграмаш» і «Амкадор»; займаецца мантажом, рамонтам і тэхабслугоўваннем электрарухавікоў, генератараў, трансфарматараў, а таксама будаўніцтвам, грузаперавозкамі і інш. Супрацоўнікі сельгастэхнікі прадастаўляюць паслугі забеспячэння і збыту, ажыццяўляюць рэалізацыю і размол зерня. Паслядоўна вядзецца работа па мадэрнізацыі і тэхнічнаму пераўзбраенню вытворчасці.
Смотрите нас на YouTube
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Жабинковская детская библиотека
Жабинковская районная библиотека
Ракитницкая сельская библиотека
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Центральная районная библиотека
Жабинка читающая
Читайте нас в Telegram