У пятніцу 11 верасня 1942 года, у час карнай аперацыі “Трохвугольнік”, назаўсёды спынілася жыццё ў невялічкай вёсачцы Драмлёва Жабінкаўскага раёна. З раніцы немцы ўварваліся ў вёску і пачалі выганяць на вуліцу жыхароў, потым загналі людзей ў чатыры хлявы, мужчын і жанчын з дзецьмі асобна, і падпалілі. Некаторыя спрабавалі вылезці, але карнікі расстрэльвалі ўсіх бязлітасна. Як факелы, палалі разрабаваныя падворкі. У той жудасны дзень акупанты забілі і спалілі 190 чалавек, знішчылі 43 двары, засталіся адны папялішчы. Сярод ахвяраў – 103 ва ўзросце да 30 гадоў. Пяці дзяўчынкам не споўнілася і года.
На сённяшні дзень па апошніх даследчых дадзеных гісторыка Анатоля Расціслававіча Бензерука “з вялікай доляй верагоднасці можна пакінуць у спісе тых, хто не вышаў жывым з агню 11 верасня 1942 года – 183 асобы. 90 з іх – мужскага полу, 93 – жаночага”.
13 верасня 1942 астанкі згарэлых драмлёўцаў пахаваныя на могілках у в. Сцяпанкі Жабінкаўскага раёна, якая знаходзілася ў кіламетры ад спаленай вёскі. У 1967 годзе на брацкай магіле ўстаноўлены абеліск. Увесну 2009-га пахаванне драмлёўцаў абноўлена.
Доўгі час лічылася, што ў час жорсткай расправы, выратаваліся з полымя трое раненых падлеткаў: Міша Данілюк, Міця Юрасік і Коля Ярмашук. Аднак ва ўспамінах жыхароў навакольных вёсак Сцяпанкі і Горкі ўвесь час згадваўся чацвёрты хлопчык, што цудам выжыў. Імя яго ніхто не памятаў, бо ён быў не мясцовы. Толькі праз сем дзясяткаў гадоў пасля трагедыі прозвішча яго стала вядома – Віталь Чахлоў.
Акрамя дзяцей, жывымі засталіся дарослыя драмлёўцы, якія выпадкова адсутнічалі пад час кары ў вёсцы. Сярод іх Павел Варфаламеевіч Ляўчук, які сведчыў пра зладзейства перад раённай камісіяй, якая займалася выяўленнем ў 1944-1945 гадах шкоды, нанесенай жабінкаўскай зямлі гітлераўцамі і іх памагатымі. У тым страшным полымі ў Леўчука згарэла ўся сям'я: жонка і трое маленькіх дачок.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны Драмлёва ўжо не адрадзілася. У 1967 годзе на месцы спаленай вёскі насыпаны Курган Памяці, а 12 верасня 1982 – адбылося ўрачыстае адкрьццё мемарыяльнага комплексу “Драмлёва”. Аўтары праекта – архітэктар Юрый Казакоў, скульптар Уладзімір Вараб’ёў. Пры ўваходзе размешчаны камень-прысвячэнне, укампанаваны ў бетонную форму, якая нагадвае перабітае крыло птушкі. На ім надпіс, выбіты кавалём калгаса «Усход» Жабінкаўскага раёна Андрэем Патуравым: «11 сентября 1942 года здесь фашистские палачи зверски сожгли деревню Дремлёво и 196 [первоначально – 286] ее жителей. Вечная память жертвам фашизма».
У падножжа рукатворнага кургана ўстаноўлена бронзавая кампазіцыя – тры жаночыя фігуры, якія ў журботным маўчанні сядзяць на валунах і ўвасабляюць тры пакаленні: маці, дачка і ўнучка, якія сімвалізуюць вечны трыумф жыцця. Некалькі макетаў падмуркаў на тэрыторыі мемарыяла паказваюць кірунак вясковай вуліцы і размяшчэнне дамоў на ёй, дарожкі з чырвонага шчэбня сімвалізуюць распаленыя вуглі.
Драмлёва ўвекавечана на хатынскіх “Могілках вёсак”, дзе сімвалічна пахавана 185 беларускіх вёсак, якія знішчаны датла ў час вайны і не вярнуліся да жыцця. Магіла вёскі ўяўляе сабой сімвалічнае папялішча. У цэнтры – п'едэстал у выглядзе языка полымя – сімвал таго, што вёска была спалена. У жалобнай урне захоўваецца зямля вёскі, што перажыла трагедыю. На магіле напісаны назва вёскі і назва раёна, у якім яна стаяла.
У 1999 годзе ў Беларусі выйшла паштоўка, прысвечаная мемарыяльнаму комплексу “Драмлёва”. У сувязі з 75-годдзем з дня трагедыі вёскі Драмлёва 17-22 жніўня 2017 года ў Жабінкаўскім раёне прайшоў суботнік па зборы сродкаў на абнаўленне мемарыяльнага комплексу “Драмлёва”. У мае 2018 года ў Драмлёва высаджаны ўздоўж дарожак амаль 90 туй. 20 сакавіка 2021 года у мемарыяльным комплексе "Драмлёва" прайшоў мітынг-рэквіем, прысвечаны памяці спаленых вёсак Беларусі. У 4 гадзіны раніцы 22 чэрвеня 2021 года ў "Драмлёва" арганізавана акцыя "Свеча памяці народнай" да 80-годдзя з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны. 22 сакавіка 2022 года Жабінкаўшчына далучылася да акцыі “Памяць”, прымеркаванай да Дня памяці хатынскай трагедыі, на месцы спаленай вёскі Драмлёва адбыўся жалобны мітынг. 7 мая 2022 года ў мемарыяле адбылося адкрыццё стойкі з тэматычнымі QR-кодамі. 12 верасня 2022 года людзі розных узростаў сабраліся ў мемарыяльным комплексе, каб успомніць пра загінулых мірных жыхароў, на цырымоніі прысутнічаў скульптар мемарыяльнай кампазіцыі Уладзімір Пятровіч Вараб’ёў.
Восем дзясяткаў гадоў няма на карце свету Драмлёва, 55 гадоў у трагічную дату на месцы “вогненнай вёскі” ладзіцца жалобны мітынг-рэквіем, сорак гадоў тут ўзвышаецца мемарыял, дзе зліліся ў адно жыццё і бяссмерце…
Бібліяграфія
Бібліяграфія
Бензярук, А. Галавасек : дакументальная аповесць-эсэ / Анатоль Бензярук. – Мінск : Звязда, 2023. – 237, [1] с.
Мемориальный комплекс "Дремлёво" // Жабинка – спутник Бреста / [авторы текста: Александр Седнев, Александр Ярмоц, Анатолий Бензерук ; гл. ред.: Владимир Шпарло ; фото: Светлана Кислая и др.]. – Брест : Вечерний Брест, 2022. – С. 17.
Дремлёво // Нельзя забыть. Нельзя понять. Нельзя оправдать: иллюстрированная энциклопедия сожженных деревень Беларуси в годы Великой Отечественной войны = Impossible to forget. Impossible to understand. Impossible to justify: іllusrated Encyclopedia of the burned villages of Belarus during the Great Patriotic War / [редколлегия: В.В. Андриевич (гл. ред.) и др. ; перевод на английский: Н.Ю. Жданова]. – Минск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. – С. 44–49 : ил. – (Беларусь помнит: во имя жизни и мира).
Драмлёва : [гісторыя вёскі] // Памяць. Жабінкаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [уклад. Р.Я. Смірнова ; рэд. кал.: А.Л. Петрашкевіч і інш.]. – Мінск : Ураджай, 1999. – С. 488.
Драмлёва – сястра Хатыні / В.М. Шышчыц ; Загінулі ў в. Драмлёва : [спіс прозвішчаў] / падрыхтаваў В.М. Шышчыц ; “Мне і сёння сніцца Драмлёва…” : з успамінаў Веры Васільеўны Купіч (у дзявоцтве Юрасік), жыхаркі г. Жабінка / В.В. Купіч ; запісаў Р.М. Бензярук ; Так я стаў партызанам : з успамінаў Івана Савельевіча Макасюка, жыхара в. Вялікія Сяхновічы : [пра в. Драмлёва] / І. С. Макасюк ; запісаў В.М. Шышчыц ; Людей расстрэльвалі і палілі : з успамінаў Міхаіла Сільвестравіча Іванюковіча, жыхара в. Горкі / М. С. Іванюковіч ; запісаў В.М. Шышчыц ; У жывых застаўся цудам : з успамінаў Мікалая Ярмашука, ураджэнца в. Драмлёва / М. Ярмашук ; запісаў В.М. Шышчыц // Памяць. Жабінкаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [уклад. Р.Я. Смірнова ; рэд. кал.: А.Л. Петрашкевіч і інш.]. – Мінск : Ураджай, 1999. – С.230-235.
Вёска Драмлёва Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці //Хатынь = Хатынь = Khatyn / [А.Г. Зельскі]. – Мінск : Беларусь, 2023. – С. 140-141 : іл.
Вёска Драмлёва Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці// Хатынь = Хатынь = Khatyn : трагедыя беларускага народа / А.Г. Зельскі. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя ім П. Броўкі, 2018. – С. 95-97 : іл.
Брестская область. Жабинковский район. Мемориальный комплекс “Дремлёво” // С памятью в сердце : [иллюстрированный справочник] / [сост. : Ю.Р. Артемчук и др.]. – Минск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2015. – С. 56-57 : ил.
Дремлёво, мемориальный комплекс в Жабинковском районе // Регионы Беларуси : энциклопедия. В. 7 т. Т. 1 : Брестская область. В 2 кн. Кн.1. : А-К / [редкол. : Т.В. Белова (глав. ред.) и др.]. – Минск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. – С. 338-339 : ил.
“Трохвугольнік” // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі . У 6 т. Т. 6 : Пузэлі – Усая. Кн. 1 / рэд. кал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2001. – С. 521.
Жабинковский район // Брестчина, устремлённая в будущее : [фотоальбом] / [глав. ред. Владимир Шпарло]. – Брест : Вечерний Брест, 2009. – С. 139-147. – Из содерж. : [мемориальный комплекс “Дремлёво”]. – С. 141.
Мемарыял “Драмлёва” [Выяўленчы матэрыял] : [фота] / фото Д. Лупача. – Мінск, 1999.
Бензярук, А. “Не ўстаць табе, сяло Драмлёва…” / Анатоль Бензярук // Наш край – Жабінкаўшчына : дапаможнік па гісторыі Беларусі / Анатоль Бензярук. – Брэст : [Брестская областная типография], 1996. – С. 38-39.
Мемориальный комплекс “Дремлёво” / В.И. Прокопцов // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область / ред. кол.: С.В. Марцелев (глав. ред.) и др. – Минск : Белорусская Советская Энциклопедия имени Петруся Бровки, 1990. – С. 181.
Населеныя пункты Беларусі, знішчаныя разам з жыхарамі ў 1941–44 нямецка-фашысцкімі захопнікамі // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне. 1941–1945 : энцыклапедыя / [рэдкалегія: І.П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.]. – Мінск : Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, 1990. – С. 379-381.
Мемориальный комплекс "Дремлёво" : таблица 37 // Атлас памятников архитектуры и мемориальных комплексов Белоруссии / под общ. ред.В.А. Чантурия. – Минск : Вышэйшая школа, 1988. – С.16, 94-95 : ил.
Месца спаленай вёскі : в. Драмлёва (не існуе), Сцяпанкаўскі сельсавет / Г.І. Дулеба // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць / рэд. кал. С.В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1984. – С. 161.
Хатынь : путеводитель по мемориальному комплексу / [А.Г. ВАнькевич ; ред. В.И. Дашкевич]. – Минск : Беларусь, 1980 : ил. – Из содерж. : [о трагедии в д. Дремлёво]. – С. 22.
Памятник жертвам фашистского террора на месте деревни Дремлёво // В памяти народной : путеводитель по местам борьбы за установление советской власти в Белоруссии, за честь, свободу и независимость социалистической родины / [авторский коллектив : С.З. Почанин и др.]. – Минск : Беларусь, 1969. – С. 109–110.
Сахарчук, В. Балада памяці : 11 верасня 1942 года фашысты спалілі вёску Драмлёва, што на Жабінкаўшчыне : [верш] / Васіль Сахарчук // Даніна : вершы / Васіль Сахарчук. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1988. – С. 38-39.
Арабейка, І. Драмлёва : [верш] / Іван Арабейка // Асенні ранак : вершы / Іван Арабейка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1978. – С. 8.
Бензярук, Р. “Драмлёва. Восень. Зноў Галавасек...” : [верш] / Расціслаў Бензярук // Сельская праўда. – 2022. – 10 жніўня. – С. 4.
Кускевіч, І. Дремлёво : [верш] / Іван Кускевіч // Сельская праўда. – 1999. – 6 лістапада. – С. 4.
Бензярук, Р. Маналог Змітра Юрасіка : [верш пра трагедыю в. Драмлёва ; З. Юрасік выратаваўся з полымя Дремлёва] / Р. Бензярук // Сельская праўда. – 1997. – 10 врасня.
Бензярук, А. Драмлёва – месца жалобы, куды ўжо ніколі не вернецца свята : [нарыс] / Анатоль Бензярук // Літаратура і мастацтва. – 2022. – 5 жніўня. – С. 5.
Арабейка, І. Драмлёўскі верш : [жабінкаўскі паэт Іван Арабейка расказаў, чаму і як узяўся за стварэнне верша пра трагедыю вёскі Драмлёва] / [Іван Арабейка ; запісаў Расціслаў Бензярук] // Сельская праўда. – 2022. – 3 жніўня. – С. 6.
Берасток, А. "Не раз гучала слова "памяць" : [мемарыял "Драмлёва" наведалі госці з Германіі] / Антон Берасток // Сельская праўда. – 2022. – 30 ліпеня. – С. 3.
Вашчук, В. Міціны сны : эсэ : [успаміны В.В. Вашчука, жыхара суседняга сяла з вёскай Драмлёва] / [Васіль Васільевіч Вашчук ; запісаў] Анатоль Бензярук // Сельская праўда. – 2022. – 15 чэрвнея. – С. 4.
Кіслая, С. Гаротны лёс Хатыні падзялілі... : [у рамках акцыі "Памяць" у мемарыяльным комплексе "Драмлёва" адбыўся мітынг-рэквіем] / Святлана Кіслая // Сельская праўда. – 2022. – 26 сакавіка. — С. 1.
Бензярук, А. Вучнёўскі сшытак : [пра спіс жыхароў вёскі Драмлёва, які складзены восенню 1941 года] / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. – 2022. – 2 сакавіка. – С. 5.
Мы помним! Мы гордимся!: в нынешнем году исполняется 80 лет со дня трагедии в деревне Дремлево // Астрамечаўскi рукапiс : Брэсцкі раённы краязнаўчы альманах. – 2022. – № 2. – С. 76–77.
Бензярук, А. Артэфакты : [пра знаходкі на месцы спаленай в. Драмлёва] / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. – 2021. – 17 лістапада. – С. 6.
Бензярук, А. У агнявым Драмлёве : [пра трагедыю вёскі Драмлёва] / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. – 2021. – 6 лістапада. – С. 3.
Бензярук, А. "За іх, загінуўшых, жыву" : [жалобны мітынг-рэквіем адбыўся ў мемарыяльным комплексе "Драмлёва"] / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. – 2021. – 15 верасня. – С. 4.
Чахлоў, В.С. Погляд праз полымя : [размова з Чахловым Віталем Сяргеевічам, апошнім жывым сведкам расправы над жыхарамі спаленай вёски Драмлёва] / [Віталь Сяргеевіч Чахлоў ; гутарыў] Анатоль Бензярук // Заря. – 2021. – 11 сентября. – С. 14–15.
Дошчык, А.Р. Як узнік мемарыял : [пра стварэнне і адкрыццё мемарыяльнага комплекса "Драмлёва" ў 1982 годзе] / [Аляксей Раманавіч Дошчык ; запісаў] Анатоль Бензярук // Сельская праўда. – 2021. – 11 верасня. – С. 3.
Бензярук, А. Матроніны дзеці : [пра сям'ю Гараднічук Матроны з вёскі Драмлёва, якую ў Вялікую Айчынную вайну спалілі немцы] / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. – 2021. – 1 верасня. – С. 5.
Леўчук, В.П. Не верце, што час усё залечыць : [найстарэйшым з драмлёўцаў, які пазбегнуў знішчэння 11 верасня 1942 года, быў Павел Варфаламеевіч Ляўчук] / [Васіль Паўлавіч Леўчук ; запісаў] Анатоль Бензярук // Сельская праўда. – 2021. – 18 жніўня. – С. 6.
Бензярук, А. Драмлёва: першы крок да ўшанавання : [пра першыя крокі па ўшанаванню жыхароў в. Драмлёва] / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. – 2021. – 4 жніўня. – С. 4.
Бензярук, А. Не раз гучала слова "пакаянне" : [мемарыял "Драмлёва" наведалі госці з Германіі] / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. – 2021. – 2 ліпеня. – С. 3.
Кислая, С. Тот самый длинный день в году... : [в мемориальном комплексе "Дремлево" прошел митинг-реквием, посвящённый 80-летию со дня начала Великой Отечественной войны] / Светлана Кислая // Сельская праўда. – 2021. – 23 чэрвеня. — С. 1.
Пасюк, М.Р. Не трэба спяшацца дадому… : [успаміны застаўшэйся ў жывых жыхаркі вёскі Драмлёва Марыі Рыгораўны Пасюк (Данілюк) пра трагічны дзень 11 верасня 1942 года, калі немцы спалілі вёску] / [Марыя Рыгораўна Пасюк ; запісаў] Анатоль Бензярук // Сельская праўда. – 2021. – 28 красавіка. – С. 4.
Ярмашук, М.І. Бяжы, сынок, бяжы : з успамінаў Мікалая Ярмашука, [які выйшаў жывым з агню, пра трагічны дзень 11 верасня 1942 года] / [Мікалай Іванавіч Ярмашук ; запісаў] Анатоль Бензярук // Сельская праўда. – 2021. – 31 сакавіка. – С. 5.
Бензярук, А. Увекавечаны ў "Хатыні" : [у мемарыяльным комплексе "Хатынь" увекавечаны вёскі Драмлёва і Ацячызна Жабінкаўскага раёна] / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. – 2021. – 24 сакавіка. – С. 3.
Валошка, Н. Драмлёва, Хатынь – вечны боль і ўспамін : [у мемарыяльным комплексе "Драмлёва" адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны памяці спаленых вёсак Беларусі] / Наталля Валошка // Сельская праўда. – 2021. – 24 сакавіка. – С. 3.
Бензярук, А. Жывая памяць прывяла ў "Драмлёва" : [пра стварэнне і адкрыццё мемарыяльнага комплекса "Драмлёво" ў 1982 годзе] / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. – 2020. – 4 лістапада. – С. 3.
Валошка, Н. Цаніць і берагчы краіну пад белымі крыламі : [у мемарыяльным комплексе "Драмлёва" адбыўся мітынг-рэквіем]/ Наталля Валошка // Сельская праўда. – 2020. – 16 верасня. – С. 2, 3.
Бензярук, А. Карты праўды ўсей не раскажуць : нарыс : [гісторыя вёскі Драмлёва ў гады вайны] / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. – 2020. – 9 верасня. – С. 4.
Бензярук, А. Памяць не выпаліш : [жалобны мітынг-рэквіем у мемарыяльным комплексе «Драмлёва»] / Анатоль Ростаў // Сельская праўда. – 2019. – 14 верасня. – С. 3.
Бензярук, А. Наканавана выжыць : [спіс застаўшыхся ў жывых жыхароў знішчанай у агні вёскі Драмлёва] / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. – 2019. – 11 верасня. – С. 3.
Бензярук, А. 183. Згадаем усіх пайменна : [спіс загінуўшых жыхароў знішчанай у агні вёскі Драмлёва Жабінкаўскага раёна] / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. – 2018. – 31 кастрычніка. – С. 5.
Бяляк, С. Туі – на месцы смутку і болю / Святлана Бяляк // Сельская праўда. – 2018. – 23 мая. – С. 2.
Бяляк, С. …Каб такое не паўтарылася ніколі : [у межах патрыятычнага праекта «Марафон мужнасці» у мемарыяльным комплексе «Драмлёва» адбыўся жалобны мітынг, прысвечаны 75-годдзю хатынскай трагедыі] / Святлана Бяляк // Сельская праўда. – 2018. – 28 сакавіка. – С. 1.
Бензярук, А. Замест дажджу, замест агню…, альбо Рэпартаж з вёскі, якой не споўнілася 488 гадоў : [мітынг-рэквіем у мемарыяльным комплексе “Драмлёва” Жабінкаўскага раёна, прысвечаны 75-годдзю трагедыі вёскі] / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. – 2017. – 13 верасня. – С. 4.
Бензярук, А. Драмлёва: попельны верасень : [да 75-годдзя трагедыі в. Драмлёва] / Анатоль Бензярук // Заря. – 2017. – 9 сентября. – С. 4.
Бензярук, А. Паліцай : [пра драмлёўскага паліцэйскага Аляксандра Анісімавіча Гутко] / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. – 2017. – 6 верасня. – С. 4.
Завяржэнец , А. Ю. Ішла на агонь, там і згарэла : [успаміны Аляксандра Юсцінавіча Завяржэнца пра трагічны дзень 11 верасня 1942 года, калі немцы спалілі вёску Драмлёва] / [Аляксандр Юсцінавіч Завяржэнец ; запісал] Анатоль Бензярук // Сельская праўда. – 2017. – 23 жніўня. – С. 4.
Бензярук, А. Мемарыял «Драмлёва» – справа агульнанародная : [пра ўзвядзенне мемарыяла на месцы спаленай у Вялікую Айчынную вайну вёскі Драмлёва Жабінкаўскага раёна] / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. – 2017. – 16 жніўня. – С. 4.
Бензярук, А. Няпростае пытанне: колькі? : [колькі ж загінула жыхароў знішчанай у агні вёскі Драмлёва Жабінкаўскага раёна] / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. – 2017. – 12 ліпеня. – С. 2.
Бензярук, А. Згадваем Драмлёва : [гістарычныя факты аб спаленай вёсцы Драмлёва Жабінкаўскага раёна] / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. –2017. – 8 красавіка. – С. 2.
Падрубная, Ж. “Драмлёва – боль у маёй душы” : [у Жабінкаўскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі прайшло мерапрыемства, якое было прысвечана трагедыі в. Драмлёва] / Жанна Падрубная // Сельская праўда. – 2016. – 17 верасня. – С. 3.
Раз у год “ажывае” Драмлёва... : [жалобны мітынг у мемарыяльным комплексе “Драмлёва” Жабінкаўскага раёна] / фота Ірыны Жук // Сельская праўда. – 2015. – 16 верасня. – С. 3, 4.
Прывіцень, А.В. “У квецені садоў жыло Драмлёва...” : [успаміны ўраджэнца в. Сцяпанкі Жабінкаўскага раёна Аркадзя Віктаравіча Прывіценя пра трагедыю в. Драмлёва] / Аркадзь Віктаравіч Прывіцень ; гутарыў Анатоль Бензярук // Сельская праўда. – 2015. – 9 верасня. – С. 2.
Леўчук, В.П. “Ён даражыў адзіным сынам” : [гутарка з сынам Паўла Леўчука, які выратаваўся ад расправы ў в. Драмлёва] / Васіль Паўлавіч Леўчук ; гутарыў Анатоль Бензярук // Сельская праўда. – 2014. – 10 снежня. – С. 3.
Макасюк І.А. Вянок і зямля для Хатыні : [колішні старшыня Сцяпанкаўскага сельсавета падзяліўся ўспамінамі пра лёс драмлёўцаў і памятную паездку на адкрыццё мемарыяльнага комплексу “Хатынь”] / Іван Аксенцьевіч Макасюк ; гутарыў Анатоль Бензярук // Сельская праўда. – 2014. – 5 ліпеня. – С. 2.
Чахлоў, В.С. Погляд праз полымя : [гутарка з апошнім жывым сведкам, які змог выбрацца з полымя Дремлёва] / Віталь Сяргеевіч Чахлоў ; гутарыў Анатоль Бензярук // Сельская праўда. – 2013. – 30 кастрычніка. – С. 2.
Косціна, Л. Боль вайны незабыўны : [мітынг-рэквіем у Драмлёве] / Л. Косціна // Сельская праўда. – 2008. – 13 верасня.
Іванчанка, М. Памяці ахвяр Драмлёва : [мітынг-рэквіем у Драмлёве] / М. Іванчанка // Сельская праўда. Жабінка, 2004. 15 верасня.
Міцковіч, І. Боль і гнеў стукае ў сэрцы : [жалобны мітынг у Драмлёве] / І. Міцковіч // Сельская праўда. – 2003. – 13 верасня.
Міцковіч, І. Боль і гнеў Драмлёва : [мітынг-рэквіем у Драмлёве] / І. Міцковіч // Сельская праўда. – 2002. – 14 верасня.
Шышчыц, В. Дзеці Драмлёва : [пра Марыю Пасюк (у дзявоцтве Данілюк), жыхарку Драмлёва, якой у дзень расправы над вёскай не было дома] / В. Шышчыц // Сельская праўда. – 2002. – 11 верасня.
Зелянко, С. Яны ў памяці нашай : [жалобны мітынг у Драмлёве] / С. Зелянко, Г. Сарокіна // Сельская праўда. – 2001. – 15 верасня.
Юдицкий, А. “Враги сожгли родную хату” : [о трагедии д. Дремлёво Жабинк. р-на] / А. Юдицкий // Заря. – 2000. – 21 марта.
Памяць бяды : [імёны ахвяр жудаснага дня 11.09.1942 г. у в. Драмлёва] / падрыхтавалі В. Шышчыц, І. Міцковіч // Сельская праўда. – 1995. – 9 верасня. – С. 2.
Бензярук, Р. Боль і смутак у сэрцы : нарыс : [пра Веру Юрасік з в. Драмлёва, якая засталася жывой, бо ў трагічны дзень апынулася ў іншым месцы] / Расціслаў Бензярук // Сельская праўда. – 1994. – 20 жніўня. – С. 2.
Бензярук, Р. “Мне і сёння сніцца агонь Драмлёва…” : [пра сведак трагедыі ў в. Драмлёва, якія нарадзіліся ў гэтай вёсцы] / Расціслаў Бензярук // Сельская праўда. – 1994. – 8 чэрвеня. – С. 2.
Іванчанка, М. Сястра Хатыні : [з мітынгу ў Драмлёве] / М. Іванчанка // Сельская праўда. – 1990. – 15 верасня.
Мацвіенка Р. Кветкі нашай памяці : да 46-годдзя са дня расправы над жыхарамі в. Драмлёва / Р. Мацвіенка // Сельская праўда. – 1988. – 13 верасня. – С. 1.
Жук, І. Болю нашага гады не загаілі : [мітынг у Драмлёве] / І. Жук // Сельская праўда. – 1987. – 15 верасня.
Антонава, А. Боль і гнеў Драмлёва : [жалобны мітынг] / А. Антонава // Сельская праўда. – 1986. – 16 верасня.
Ганчук, А. Боль застаецца ў сэрцах : [мітынг памяці ў Драмлёве] // Сельская праўда. – 1985. – 10 верасня.
Гогалеў, А. Паданне пра вёску Драмлёва : урывак / А. Гогалеў // Сельская праўда. – 1984. – 11 верасня.
Макарэвіч, В. Наша Хатынь, наш боль : [трагедыя в. Драмлёва] / В. Макарэвіч // Сельская праўда. – 1984. – 19 чэрвеня.
Канавалюк, В. Боль і мужнасць : [мітынг памяці ахвяр фашызму ў Драмлёва] / В. Канавалюк // Сельская праўда. – 1983. – 13 верасня.
Левчук, Н. Рябина над обелиском : [мемориал памяти на месте сожжённой фашистами д. Дремлёво Жабинк. р-на] / Н. Левчук // Сельская газета. – 1982. – 5 октября.
Канавалюк, В. Набат сэрцаў : [мітынг у Драмлёве] / В. Канавалюк // Сельская праўда. – 1981. – 15 верасня.
Канавалюк, В. Не маўчыць попел Драмлёва : [мітынг на месцы спаленай немцамі в. Драмлёва] / В. Канавалюк // Сельская праўда. – 1980. – 16 верасня.
Аксенін, С. Цяпер тут памяць… : [з мітынгу ў “Драмлёва”] / С. Аксенін // Сельская праўда. – 1979. – 11 верасня.
Янкевіч, М. Назаўсёды ў сэрцы : [мітынг памяці ахвяр в. Драмлёва] / М. Янкевіч // Сельская праўда. – 1973. – 11 верасня.
Камінскі, Б. Мы помнім Вас… : [мітынг на месцы былой вёскі Драмлёва] / Б. Камінскі // Сельская праўда. – 1971. – 14 верасня.
Малашевский В. Пепел жертв стучит в сердце : [об уничтожении фашистами д. Дремлёво] / Заря. – 1969. – 1 июля.
Лідзіцэ, Арадур, Драмлёва… : [узвядзенне кургана і ўстаноўка мемарыяльнага каменя на месцы знішчанай в. Драмлёва] // Сельская праўда. – 1967. – 22 красавіка. – С. 2.
Гогалеў, А. Драмлёва : [пра спаленую разам з жыхарамі в. Драмлёва] / А. Гогалеў // Сельская праўда. – 1967. – 25 лютага.
Смотрите нас на YouTube
Ленинская сельская библиотека
Ракитницкая сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Жабинковская детская библиотека
Жабинковская районная библиотека
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Центральная районная библиотека
Жабинка читающая
Читайте нас в Telegram