Жабінкаўская раённая газета
29 кастрычніка 2024 г. – 80 гадоў з дня заснавання жабінкаўскай раённай газеты (1944)
Жабінкаўская раённая газета
Рэдактары (з 2010 года – галоўныя рэдактары) жабінкаўскай раённай газеты

Канстанцін Фаміч Казакоў19441948 гады,

Андрэй Сяргеевіч Падшывалаў19481949 гады,

Фёдар Бяляеў19491953 гады,

Пётр Шаўчэнка19531954 гады,

Наталля Сяровалістапад 1954 года – жнівень 1955 года,

Мікалай Кавальчук19551957 гады,

Васіль Аляксандравіч Каленчыц19571959 гады,

Барыс Абрамавіч Брэўдостудзень 1967 года – чэрвень 1974 года,

Віталь Іосіфавіч Канавалюк19741985 гады,

Антаніна Іванаўна Хакімава (Губіч)19861996 гады,

Іван Сямёнавіч Міцковіч19962006 гады,

Святлана Мікалаеўна Вішнеўскаяснежань 2006 года – 2015 год,

Яніна Сяргееўна Кяпцюха 20152019 гады,

Алена Генадзьеўна Сіняўскаяз 10.09.2019 года – 2021 год,

Святлана Іванаўна Кіслаяз 1.11.2021 года – 2022 год,

Васіліна Сяргееўна Вайтовіч 20222023 гады,

Наталля Аляксандраўна Каўпанька2023 – май 2025 года,

Літвіновіч Яўгеній Вітаравіч  – з кастрычніка 2025 года.


Гісторыя жабінкаўскай раённай газеты пачынаецца 29 кастрычніка 1944 года. У гэты дзень выдадзены яе першы нумар пад назвай «Ленинский путь». Памерам падобны на баявы лісток, ён быў аддрукаваны шрыфтам, дастаўленым з партызанскага атрада. Яшчэ ішла вайна, і да Перамогі заставаліся доўгія вёрсты, таму перадавы артыкул выйшаў пад загалоўкам «Хлеб – Родине, хлеб – фронту!». Першым рэдактарам стаў Канстанцін Фаміч Казакоў. Рэдакцыя спачатку месцілася на вул. Піянерскай, 8, а з мая 1945 года перабралася ў дом № 25 па вул. Кірава.

Знакавым стала 3 ліпеня 1945 года, калі газета стала ўдвая большай па памеры і ў ёй упершыню з’явіўся фотаздымак: партрэт таварыша Сталіна, якому было прысвоена вышэйшае воінскае званне генералісімуса. У першыя дзесяцігоддзі існавання «Ленинского пути» галоўнымі тэмамі заставаліся вайна і пасляваеннае адраджэнне краю.

У 1950–1955 гады рэдакцыя размяшчалася на вуліцы Леніна ў доме № 3.

З лістапада 1954 года па жнівень 1955 года ўпершыню рэдактарскае крэсла займала жанчына – Наталля Сярова. Чарговая змена адраса адбылася 3 красавіка 1955 года: супрацоўнікі газеты перайшлі ў дом № 5 па гэтай жа вуліцы.

4 лістапада 1956 года раённая газета змяніла назву на «Коммунистический путь». У гэты перыяд тыраж павялічыўся ўдвая, аб’ём узрос да чатырох палос, але летам 1959 года Жабінкаўскі раён скасавалі, а таму і газета спыніла сваё існаванне. Апошні нумар «Коммунистического пути» выйшаў 30 ліпеня 1959 года.

Другое сваё нараджэнне наша газета пад назвай «Сельская праўда» атрымала пасля адраджэння раёна. Першы нумар выйшаў у нядзелю 1 студзеня 1967 года. Упершыню ён быў двухкаляровым, з гэтага часу раёнка пачала выдавацца на беларускай мове, тройчы на тыдзень. Рэдакцыя знаходзілася на вуліца Кірава, дом 42. Рэдагаваў газету да чэрвеня 1974 года Барыс Абрамавіч Брэўдо. 

У номеры за 4 лютага 1967 года з’явілася літстаронка, а ў чэрвені пры газеце створана літаратурнае аб’яднанне «Плынь», першым старшынёй якога абраны кіраўнік раённага радыёвяшчання Сцяпан Крываль. У 1968 годзе тыраж газеты склаў 3000 экзэмпляраў.

З верасня 1969 года па сакавік 1983 года рэдакцыя раёнкі размяшчалася ў будынку райкама партыі на вуліцы Кірава, дом 47. У 1978 годзе тыраж газеты дасягнуў 4000 экзэмпляраў. 1 красавіка 1983 год раёнка перабралася «на месца жыхарства» за чыгунку, у дом № 2 на вуліцы Кароткіна, а 1 лістапада 1985 года рэдакцыя прапісалася па адрасе: вуліца Будзённага, 8, дзе праіснавала 38 гадоў.

На Дзень друку 5 мая 1990 года ўпершыню «Сельская праўда» выйшла з пазнакай: «выдаецца з 29 кастрычніка 1944 года». З 1991 года раённая газета замест трох разоў пачала выходзіць двойчы на тыдзень. У 1996 годзе набыты камп’ютарны настольна-выдавецкі комплекс, што дазволіла самастойна ажыццяўляць набор і значна палепшыць вёрстку.

Для ўдзелу на выставе «СМІ ў Беларусі» 27 красавіка 2005 года частка тыражу жабінкаўскай раёнкі ўпершыню ў яе гісторыі выдадзена шматколернай, а з 25 лютага 2006 года кожны нумар «Сельскай праўды» выходзіць у двух колерах. З 2010 года рэдактар газеты стаў афіцыйна называцца галоўным рэдактарам. Са студзеня 2013 года раённая газета пачала выходзіць кожную сераду і суботу на 8 палосах.

Сапраўды гістарычным стаў 2023 год: напярэдадні Раства раёнка перажыла сваё чарговае нараджэнне, калі стала часткай калектыву камунальнага ўнітарнага інфармацыйнага прадпрыемства «Рэдакцыя Брэсцкай абласной газеты «Заря» – у першым рэгіёне пачаў працаваць медыяхолдынг. «Сельская праўда» стала выходзіць 1 раз у тыдзень у камплекце з «Зарёй», а ў красавіку гэтага ж года зноў адсвяткавала наваселле, перабраўшыся на вуліцу Савецкую, дом 7 у будынак «Беларусбанка».

З 27 лістапада 2024 года выданне Жабінкаўскага раёна змяніла найменне ў чацвёрты раз і выходзіць пад назвай «Жабінка актуальна». Газета як і заўсёды расказвае аб цікавых і таленавітых людзях роднага краю, пра эканамічныя, культурныя і спартовыя падзеі Жабінкаўшчыны. На яе старонках на працягу 80 гадоў гучаць галасы розных пакаленняў і кожны нумар – гэта чарговы этап у гісторыі нашага раёна.