Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца знаходзіцца на паўночна-заходняй ускраіне аграгарадка Азяты Жабінкаўскага раёна, з'яўляецца помнікам драўлянага дойлідства неарускага стылю, уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцеў Рэспублікі Беларусь.
Вытокі храма звязаныя з берасцейскім родам Гайкаў, якія з'яўляліся ўладарамі маёнтка Азяты. Датай узвядзення царквы ў паселішчы лічыцца канец ХV стагоддзя, а яе заснавальнікам – Мікалай Фёдаравіч Гайка (памёр каля 1545 г.), які дараваў першы фундуш (ахвяраванне) на храм і назваў царкву ў гонар свайго нябеснага заступніка – Свяціцеля Мікалая Цудатворца.
Першае пісьмовае згадванне аб азяцкай царкве на старонках Метрыкі Вялікага княства Літоўскага адносіцца да ХVI стагоддзя. Паводле каралеўскага прывілея ад 16 чэрвеня 1555 года за добрыя паслугі дзяржаве пасол Ян Мікалаевіч Гайка (1510–1579; берасцейскі кашталян з 1566 г.), які заключыў перамір'е Вялікага Княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай, ад караля Жыгімонта Аўгуста атрымаў права на Мікалаеўскую царкву ў Азятах. Асобна ў дакуменце адзначалася, што нададзеная каралём на вечныя часы зямля мае заўсёды заставацца за царквой. У 1556 годзе царкоўныя валокі зямлі былі вызвалены ад падаткаў.
Пасля абвяшчэння ў 1596 годзе Брэсцкай уніі храм у Азятах стаў уніяцкім.
Старажытная азяцкая бажніца стаяла на ўсходняй ускраіне сяла ва ўрочышчы Раманаўка. Цэнтральны зруб будынка меў форму квадрата, да якога далучалася выцягнутая алтарная частка. У 1722 годзе пры размежаванні Каралеўскіх Азятаў і Мікольскай царквы ад земляў прыватнага маёнтка, званага Азятамі Малымі, царкоўныя надзелы атрымалі назву Засаднікі.
Каля 1760 года царква моцна пацярпела ад пажару, таму чарговыя ўладальнікі маёнтака Верашчакі адвялі частку сваёй зямлі пад будаўніцтва новага храма, які быў узведзены ў 1764 годзе. Паводле звестак «Церковной летописи Озятской Свято-Николаевской церкви» святыня была драўлянай, з гонтавым дахам, пасярэдзіне якога стаяў адзін купал.
У 1799-ым, у час руху праз сяло драгунскага палка, былі страчаныя старадаўнія царкоўныя дакументы, што захоўваліся ў хаце святара.
У 1839 годзе на Полацкім саборы ліквідавана Брэсцкая унія, пасля чаго ўніяцкія цэрквы станавіліся праваслаўнымі. 12 ліпеня 1851 года нараджэнец Сяхновічаў (Жабінкаўскі раён), епіскап Брэсцкі Ігнацій, які мэтанакіравана адстойваў канчатковае ўсталяванне праваслаўя, наведаў Азяты, дзе правёў урачыстую літургію, на якой прысутнічала вялікая колькасць людзей.
Прыход у Азятах у другой палове ХІХ стагоддзя дасягаў больш за дзве тысячы вернікаў. У 1864 годзе азятчукі сабраліся на сход, каб прасіць губернскае кіраўніцтва аб дапамозе ў будаўніцтве новай царквы. Справа зрушылася з месца ў 1865 годзе, калі ўзнік Азяцкі Свята-Мікалаеўскі царкоўны савет з найбольш паважаных прыхаджан, якіх узначальваў мясцовы святар. У 1866 годзе канчаткова створана Азяцкае Свята-Мікалаеўскае брацтва, статут якога, складзены мясцовым святаром, зацверджаны і бласлаўлёны Ковенскім епіскапам Аляксандрам, вікарыем Літоўскай епархіі.
Заклад новай святыні адбыўся 20 красавіка (па новаму стылю 3 мая) 1867 года побач са старым храмам Чаравачыцкім дабрачынным святаром Антоніем Катовічам, дзе прысутнічалі яшчэ шасцёра свяшчэннікаў, Кобрынскі ваенны начальнік, спраўнік і мноства вернікаў. Новазбудаваны храм у імя свяціцеля Мікалая Цудатворца, узведзенны на тым месцы, дзе стаіць і цяпер, асвечаны 18 кастрычніка (па новаму стылю 31 кастрычніка) 1870 года. Званыў новы храм дастаўленыяз Кобрынскага вучылішча Спаскайцарквы. Лясныматэрыялдля будаўніцтваі вырабу прадметаўцаркоўнагаінтэр'ерупастаўляўсяз Белавежскайпушчы. У інтэр'ерывылучалісядубовыіканастасу трыярусы і разьбяныя з малюнкам вінаграднай лазы Царскія вароты. Старую царкву разабралі, перанеслі на могілкі ў Старое Сяло (Жабінкаўскі раён) і асвяцілі ў імя Архістраціга Міхаіла, у памяць падзякіГрафуМіхаілуМікалаевічуМураўёву, быломуначальніку Паўночна-Заходняга краю, да якога ў 1864 годзе Озятское братэрства звярталася з прашэннем аб пабудове Озятской новай царквы, і які загадаў асігнаваць патрэбную для таго суму грошай.
19 кастрычніка 1930 года ў Азяцкай царкве адбыліся ўрачыстасці з нагоды перанясення з вёскі Целякі азяцкага прыхода 2-й Благачынніцкай акругі Кобрынскага павета Палескай епархіі абраза святых Алены і Канстанціна, які пачаў абнаўляцца.
Нашчадкі і сёння з удзячнасцю памятаюць імёны настаяцеляў Свята-Мікалаеўскай царквы. У 1629 годзе ў старажытных актавых кнігах згадваецца настаяцель Васіль Ждановіч. Хутка ў Азятах узнікла свая дынастыя святароў Будзіловічаў, якія правілі тут службы ў ХVII–ХVIII стагоддзях: Міхаіл (паміж 1676–1690 гг.), Антоній (80-ыя гады XVIII ст.), Адам (пачынаючы з 1790 г.), Фама (да 1836 г.). У архіўных дакументах знаходзіцца згадка імя яшчэ аднаго святара з Азят, які жыў у канцы XVII – першай палове XVIII стагоддзя: нейкі айцец Уладзімір у снежні 1722 года перадаў прывілей для ўнясення яго ў рэестр царкоўных дакументаў. Пры ім жа кароль польскі і вялікі князь літоўскі Аўгуст ІІ Моцны сваім указам прызначыў камісараў для размежавання каралеўскай «дзяржавы Азяцкай» і Мікольскай царквы ад земляў прыватнага маёнтка, званага Азятамі Малымі.
Святаром пры царкве ў 1851 годзе, калі наведваўся епіскап Брэсцкі, вікарый Літоўскага Ігнацій, з'яўляўся Віктар Грыгаровіч, які памёр некалькімі гадамі пазней. На яго месца ў 1857 годзе пераведзены з Шэрашаўскай царквы айцец Адам Лехачэўскі, які пакінуў адметны след у мясцовай гісторыі: заснаваў першую школу для сялянскіх дзяцей, складаў гісторыю гэтых мясцінаў, пад яго кіраўніцтвам узведзены новы Мікалаеўскі храм, стварыў «Церковную летопись Озятской Свято-Николаевской церкви». Школа пры царкве,адкрытаямясцовым святаром для сялянскіх дзяцей 1 верасня 1861 года, пры дапамозе Міністэрства народнай асветы ператворана з 1 верасня 1862 года ў Азяцкае народнае вучылішча, якое размясцілася ў доме, пабудаваным прыхаджанамі ў тым жа годзе ў 200 метрах ад царквы.Настаўнічаўу ім сынсвятараКалужскайгуберні, семінарыстЯкаўЧысцякоў. Пры вучылішчы, акрамябібліятэкі, якая ўключала ў сябе дапаможнікі і кіраўніцтва да навучання, знаходзіўся яшчэ кніжны склад для продажу, папаўняемы з Дырэкцыі народных вучылішчаў. На той момант гэта было самае вялікае царкоўна-прыходскае вучылішча ў Гродзенскай губерні.Айцец Адам сам распрацаваў арыгінальны план іканастаса для новагахрама. Прыступаючы да яго стварэння, ён асабіста разгледзеў іканастасы ў суседніх губернскіх гарадах і самастойна склаў свой узор іканастаса з дапамогай малюнкаў з розных мастацкіх выданняў. Пайшоў з жыцця заснавальнік царквы 8 жніўня 1878 года, яго магіла захавалася і знаходзіцца каля царквы.
Азяцкая кафедра перайшла сыну благачыннага Антонія Катовіча і адначасова мужу дачкі а. Адама Аляксандры – святару Васілю Антонавічу Катовічу (гады жыцця 1849–1937 гг.). Галоўныміклопатамі айца Васілябылірэлігійнаяасветаі маральнае ўдасканаленне сваёй паствы.Ён увёўва ўжытак усваім Азяцкімпрыходзетак званы простанародны Катэхізіс, у якім у даступнай форме была выкладзена ўся найгалоўная сутнасць хрысціянскага праваслаўнага веравучэння.Сам пастаянначытаючыгэты Катэхізісу царкве, распаўсюджваўяго ў рукапісныхсшыткахпа прыходзе, а затым ён разышоўся па Літоўскай, Валынскай і Холмскай епархіях.Верагодна, а. Васіль двойчы прызначаўся на службу ў Азяцкую царкву: у 1885 годзе ён набыў невялікі маёнтак Чабаеўка ў Бездзежскай воласці Кобрынскага павета (цяпер Іванаўскі раён), куды і пераехаў з сям'ёй. У 1888 годзе Азяцкі прыход усё яшчэ з'яўляўся вакантным, праз дзесяцігоддзе на на ім зноў апынуўся Васіль Катовіч. Напярэдадні XX стагоддзя ён выйшаў на пенсію. На яго месца пераведзены прыходскі святар з вёскі Рагозна Міхаіл Тэадаровіч.
Перад Першай сусветнай вайной Азяцкім пастырам стаў трыццацітрохгадовы Мікалай Іосіпавіч Каранец. Ён суцяшаў, падтрымліваў і ўсяляў надзею ў душы нешматлікіх астатніх прыхаджан – тых, каго вайна не выгнала са сваіх дамоў, ператварыўшы ў бежанцаў. Пасля яго нядоўгі час службу вёў Міканор Антонавіч Катовіч (1918–1922).
Аднаўляць разбуранае за ваенны час выпала на долю новага святара Мікалая Іванавіча Руткоўскага (1922–1933 гг.), які служыў у нялёгкія для царквы 20-30-я гады XX стагоддзя, калі Заходняя Беларусь увайшла ў склад Польскай дзяржавы. Калі тэрыторыя апынулася пад нямецкай акупацыяй, служыцелем быў Рыгор Фёдаравіч Богуш (1933–1947 гг.). У гады Вялікай Айчыннай вайны Свята-Мікалаеўскую царкву ў Азятах немцы ператварылі ў казарму, з храма зніклі царкоўныя рэчы. Уся дакументацыя засталася цэлай, бо знаходзілася ў доме святара. Немцы «кватаравалі» ў царкве да снежня 1943 года, і ўжо 19 снежня а. Рыгор вярнуўся да службы, памёр святар у1947 годзе, пахаваны на тэрыторыі храма.
З ліпеня 1947 года прыход узначальваў святар Іван Захаравіч Петручук, які нарадзіўся 7 студзеня 1915 года ў сяле Сяхновічы (цяпер Жабінкаўскі раён). У 1961 годзе ўзнікла пагроза закрыцця Свята-Мікалаеўскага храма. Па вёсцы пайшлі чуткі, што яго збіраюцца спаліць. Настаяцель з прыхаджанамі па чарзе вартавалі царкву па начах. У 1997 годзе архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Канстанцін уручыў айцу Іаану, які паўвека нязменна служыў у Азятах, ордэн прападобнага Сергія Раданежскага III ступені. У 2003 годзе, ва ўзросце 88 гадоў, паважаны старац пайшоў на заслужаны адпачынак. У 2005 годзе ўладыка Іаан, епіскап Брэсцкі і Кобрынскі, уручыў Юбілейныя граматы Рускай Праваслаўнай Царквы ў памяць 60-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ветэранам Брэстчыны, жыццё якіх неразрыўна звязана з Царквой, у тым ліку і протаіерэю Іаану Петручуку. Яго сэрцаперасталабіццана 93-ім годзе жыцця9чэрвеня2007 года.
З лістапада 2003 года здзяйсняе набажэнствы ў Азятах святар Вадзім Аляксандравіч Літвінюк.
У цяперашні час Азяцкі храм з'яўляецца адным з 15 прыходаў Жабінкаўскага благачыння. Ён мае чатырохчасткавую прадольна-восевую кампазіцыю, што характэрна для старажытнарускіх храмаў. Таму і адносіцца да неарускага стылю. Зрублены з драўляных брусоў, пастаўлены на мураваны фундамент, звонкуабабітыдошкай, афарбаваны.
Да асноўнага квадратнага ў плане аб'ёму прымыкаюць чатырохгранная апсіда з двумарызніцамі, трапезная і трох'ярусная званіца, якая і вылучае галоўны фасад храма, да якога вядзе шырокая трохсхільная лесвіца. Уваход адзначаны 6-слупавым ганкам пад 2-схільным пакрыццём.
Званіца накрыта высокім васьмігранным шатром з макаўкай. Аб’ём трапезнай накрыты двухсхільным дахам, асноўны аб’ём – чатырохсхільным, у цэнтры яго ўзвышаецца паўсферычны купал на высокім барабане. Купал завершаны цыбульнай галоўкай на высокай шыйцы. Усе восем граней барабана купала прарэзаны высокімі прамавугольнымі вокнамі. Дэкаратыўнае ўбранне дапаўняе вертыкальная шалёўка з нашчэльнікамі. Барабан купала і верхні ярус званіцы маюць гарызантальную шалёўку. Кожны храмавы аб’ём завершаны асобным карнізам. Своеасаблівы дэкаратыўны эфект надаюць знешняму выгляду вертыкальныя пілястры, якія ўмацоўваюць усе вуглы храмавых аб’ёмаў, а таксама барабана купала, афарбаваныя ў белы колер. У такі ж колер афарбаваны аконныя рамы і ўсе карнізныя паяскі, якія кантрасна вылучаюцца на фоне сцен храма. Разнастайныя па вышыні аб'ёмы ствараюць ступеньчаты сілуэт храма.
У інтэр’еры вылучаецца падкупальная прастора – «на ветразях». Чатыры трохвугольныя паверхні (так званыя ветразі) падтрымліваюць барабан купала і абапіраюцца з аднаго боку на дзве крыжовыя ў плане калонкі, а з другога – на сцяну рызніцы. Галоўны кампазіцыйны элемент храма – драўляны трох’ярусны іканастас, выкананы з цёмнага палірованага дрэва з накладнымі пазалочанымі рознымі дэталямі раслінных форм, які з'яўляецца творам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і жывапісу другой паловы ХІХ ст. Першы яго ярус служыць асновай для верхніх ярусаў. Другі ярус дэкараваны чатырма паўкалонкамі з капітэлямі карынфскага ордэра, размешчанымі па абодва бакі царскіх варот – галоўнай кампазіцыйнай восі іканастаса. З левага боку ад царскіх варот знаходзяцца іконы: «Маці Божая Адзігітрыя», «Аляксандр Неўскі», «Св. Васіль Вялікі», па правы бок – «Спас Пантакратар», «Архістаціг Міхаіл», «Мікалай Цудатворац». У трэцім ярусе паўкалонкі працягваюцца з другога. Цэнтральнай іконай святочнага рада з'яўляецца «Тайная вячэра», размешчаная над царскімі варотамі. Да яе далучаюцца злева: «Праабражэнне Гасподне» і «Ушэсце ў храм Прасвятой Багародзіцы», справа «Хрышчэнне Ісуса», «Ушэсце Святога Духа». У завяршэнні іканастаса над «Тайнай Вячэрай» размяшчаецца ікона «Бог Саваоф». У інтэр’еры знаходзяцца старажытныя абразы XVI–XVII ст. і драўляная скульптура 3-й чвэрці XVIII ст. «Гэта чалавек».
У царкве доўгі час захоўваўся абраз Міколы Цудатворца, на якім былі адлюстрованы данатары Гайка з жонкай. У сярэдзіне 1890-х гадоў гэты старажытны твор быў апісаны: «…Вельмі стары абраз Мікалая Цудатворца, з выразанай на ім шатай. У ніжніх вуглах месцяцца адлюстраванні мужчыны і жанчыны: верагодна, гэта будаўнікі храма, па прозвішчы Гайка…».
У 1985–1991 гадах у Азяцкай Св. Мікалаеўскай царкве ўстаноўлены тры новыя званы, бо ў старым зване, адлітым у 1775 годзе, утварылася шчыліна.
Да 2004 года ў Свята-Мікалаеўскім храме знаходзіўся ўніяцкі антымінс – асвячоны архірэем шаўковы плат, з выявай пакладзення Ісуса Хрыста ў труну пасля зняцця з Крыжа, з зашытай часціцай святых мошчаў, на якім здзяйсняецца літургія.
На тэрыторыі храма знаходзяцца магілы настаяцеляў: Іаана Петручука, Адама Лехачэўскага, Міхаіла Тэадаровіча, Рыгора Богуша.
Асноўныя святы храма – дні закладу і асвячэння царквы, прастольнае свята свяціцеля Мікалая Цудатворца праходзіць 22 мая і 19 снежня, саборнае богаслужэнне ў памяць апостала і евангеліста Лукі – 31 кастрычніка.
З 2004 года пры царкве дзейнічае нядзельная школа, будаўніцтва новага памяшканне для якой завершана ў 2007 годзе і асвечана архірэем Іаанам, епіскапам Брэсцкім і Кобрынскім, які наведаў Свята-Мікалаеўскую царкву ў сувязі з 140-годдзем з часу яе заклада.
У снежні 2015 года ў Азятах прайшлі ўрачыстасці з нагоды 145-годдзя асвячэння Свята-Мікалаеўскай царквы, увесну 2022 года святкавалі 155-я ўгодкі закладу сучаснага храма свяціцеля Мікалая Цудатворца.
7 мая 2023 года ў аграгарадку Азяты арганізавана памятная акцыя, прысвечаная 145-годдзю з дня смерці будаўніка і настаяцеля азяцкага храма святара Адама Лехачэўскага і 120-годдзю з дня смерці ўраджэнца гэтых мясцін этнографа, фалькларыста, вучонага Юльяна Крачкоўскага. Мерапрыемства пачалося ў храме Свяціцеля Мікалая Цудатворца, дзе благачынны цэркваў Жабінкаўскай акругі протаіерэй Сергій Петрусевіч у саслужэнні настаяцеля храма святара Вадзіма Літвінюка здзейсніў паніхіду. У завяршэнне набажэнства ажыццёўлена памінальная літыя на месцы спачынку святара Лехачэўскага каля паўночнай сцяны храма. Далей удзельнікі сустрэчы наведалі Азяцкую сельскую бібліятэку, дзе бібліятэкар Буднік І.У. пазнаёміла з выставай-падарожжам у гісторыю «Азірнуцца назад праз гады», прысвечанай мінуламу і сучаснасці населенага пункта Азяты і яго выбітным ураджэнцам. Працяг адбыўся ў Азяцкім сельскім Доме культуры, дзе прайшла літаратурна-музычная сустрэча «Знакамітыя людзі Азяцкай зямлі».
У ліпені 2025года пачатыбягучырамонт царквы свяціцеля Мікалая Цудатворца.
Храм стаіць не адно стагоддзе і кліча сваім благавестам да добрай малітвы і шчодрага пакаяння.
Настаяцелі храма
Васіль Ждановіч – 1629 – ? гг.
Міхаіл Будзіловіч – 1676–1690 гг.
айцец Уладзімір – 1722 г.
Антоній Будзіловіч – 80-ые гады XVIII ст.
Адам Будзіловіч – Пачынаючы з 1790 г.
Фама Будзіловіч – Да 1836 г.
Віктар Канстанцінавіч Грыгаровіч – 1836–1857 г.
Адам Мікалаевіч Лехачэўскі – 1857–1878 гг.
Васіль Антонавіч Катовіч – 1878–1885 ; 1898–1902 гг.
Міхаіл Канстанцінавіч Тэадаровіч – 1903–1911 гг.
Мікалай Іосіпавіч Каранец – 1913–1918 гг.
Міканор Антонавіч Катовіч – 1918-1922 гг.
Мікалай Іванавіч Руткоўскі – 1922–1933 гг.
Рыгор Фёдаравіч Богуш – 1933–1947 гг.
Іван Захаравіч Петручук – 1947–2003 гг.
Вадзім Аляксандравіч Літвінюк – з 2003 г.
Бібліяграфія
Бібліяграфія
Мароз, В. Канец ХV ст., 1766–1767, 1867–1870, Азяты, манастыр / В. Мароз // Драўляныя сакральныя помнікі Берасцешчыны : нарысы гісторыі, археалогіі і культуры / В. Мароз. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2018. – С. 65–67.
Азяцкая Мікалаеўская царква // Культура Беларусі : энцыклапедыя. [У 6 т.] Т. 1 : А–Б / рэд. Т.У. Бялова (гал. рэд.) і інш. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010. – С. 81 : іл.
Мікалаеўская царква в. Азяты // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь; [склад.: В.Я. Абламскі, І.М. Чарняўскі, Ю.А. Барысюк]. – Мінск : Белта, 2009. – С. 36.
Озятская Николаевская церковь // Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 1 : Брестская область. В 2 кн. Кн. 2 / [ред. кол.: Т.В. Белова (гл. ред.) и др.]. – Минск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. – С. 157 : ил.
Кулагін, А.М. Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца (в. Азяты, Жабінкаўскі раён Брэсцкай вобласці) / А.М. Кулагін // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыкл. даведнік / А.М. Кулагiн. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2007. – С. 10–11.
Чарняўская, Т.І. Свята-Мікалаеўская царква (в. Азяты) / Т.І. Чарняўская // Манументальнае мастацтва і архітэктура раёна / Т.І. Чарняўская // Памяць. Жабінкаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [уклад. Р.Я. Смірнова ; рэд. А.Л. Петрашкевіч і інш.]. – Мінск : Ураджай, 1999. – С.453–454 : іл.
Николаевская церковь (д. Озяты, центр сельсовета) // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область / АН БССР, Институт искусствоведения, этнографии и фольклора, Белорусская Советская Энциклопедия ; ред. кол.: С.В. Марцелев (гл. ред.) и др. – Минск : Белорусская Советская Энциклопедия, 1990. – С. 183.
Мікалаеўская царква (в. Азяты, цэнтр сельсавета) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Бресцкая вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ; рэд. кал.: С.В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. – Мінск : Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1984. – С. 160.
Иосиф (Соколов, Никодим Андреевич; епископ; 1835–1902). Гродненский православно-церковный календарь, или Православие в Брестско-Гродненской земле в конце XIX века. В 2 т. Т. 1 / епископа Иосифа ; [цензор иеромонах Иннокентий]. – 2-е изд., знач. доп. историческими ст. о местных святынях, новыми стат. данными, библиографическими указаниями и личными наблюдениями. – Воронеж : тип. В.И. Исаева, 1899. – 456 с., 10 л. ил. – Из содержания : [о церкви в Озятах]. – С. 70–71.
Привилегия короля Сигизмунда Августа о передаче Озятской церкви в обеспечение конюшему Гайке // Акты, издаваемые Археографической комиссией высочайше учрежденною в Вильне. Т. 2 : Акты Брестского земского суда. – Вильна : типография Губернского правления, 1867. – С. 5–6.
Шатько, Е.Г. География экспедиционного обследования колоколов западных регионов Беларуси в 2003–2011 гг.: [в т. ч.] Жабинковский район, д. Озяты – храм свт. Николая Чудотворца (1867) / Елена Геннадьевна Шатько // Колокола и колокольные звоны православных храмов западных регионов Беларуси: история и современность : [монография] / Елена Геннадьевна Шатько. – Белосток : [Orthdruk], 2014. – С. 14.
Озяты : [в т.ч. о церкви Св. Николая] // От Беловежской пущи до полесских болот : путеводитель по Брестской области / [текст: Татьяна Хвагина, Анатолий Варавва ; ред. Наталья Плыткевич ; фото: Сергей Плыткевич. – Минск : Рифтур, 2013]. – С. 84.
Гайка Ян Мікалаевіч // Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя. У 3 т. Т. 3 : дадатак. А–Я. / рэдкал.: Т.У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З.Э. Герасімовіч. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2010. – С. 149.
Іканапіс Заходняга Палесся ХVI–ХIХ стст. / НАН Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ім. К. Крапівы ; [В.Ф. Шматаў і інш.]. – 2-е выд. – Мінск : Беларуская навука, 2005. – 348, [4] с. : іл. – Са зместу : [пра абраз Св. Міколы ХV ст. з азяцкай Мікольскай царквы]. – С. 87.
Бензярук, А. Мікалаеўская царква / Анатоль Бензярук // Памяць нашае зямлі : гісторыка-культурныя мясціны Жабінкаўскага раёна / Анатоль Бензярук. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2002. – С. 27.
Несцярчук, Л.М. Азяты. Oziaty. Озяты / Л.М. Несцярчук // Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X-XX стст. (гісторыя, стан, перспектывы) / Л.М. Несцярчук. – Мінск : Белта, 2002. – С. 117–118.
Бензярук, А. Азяты (Озяты, Озято) : [у т. л. кар. інф-цыя пра Мікалаеўскую царкву] / Анатоль Бензярук // Наш край – Жабінкаўшчына : дапаможнік па гісторыі Беларусі / Анатоль Бензярук. – Брэст : [Брестская областная типография], 1996. – С. 99–100.
Бензярук, А. Летапісец і дойлід, або «Яшчэ адно, апошняе сказанне» : [пра летапіс Азяцкай Свята-Мікалаеўскай царквы, якую стварыў святар Адам Лехачэўскі] / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. – Жабінка, 2022. – 21 снежня. – С. 5 : фат.
Чаус, С. Спісы абраза Маці Божай Барунскай як сведчанне папулярнасці яго культу : [у т. л. у царкве Св. Мікалая Цудатворца ў аг. Азяты] / Станіслаў Чавус // Беларускі гістарычны часопіс. – 2020. – № 12. – С. 15–23 : фат.
Бензярук, А. Дарога да храма, пракладзеная вякамі : [да 150-годдзя з дня асвячэння Свята-Мікалаеўскай царквы ў аг. Азяты] / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. – Жабінка, 2020. – 28 кастрычніка. – С. 6.
Бензярук, А. Сэрца, прысвечанае людзям : [пра настаяцеля Свята-Мікалаеўскай царквы ў аг. Азяты Іаана (Івана Захаравіча) Петручука] / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. – Жабінка, 2020. – 3 чэрвеня. – С. 6.
Бензярук, А. ...Когда звучат молитвы и льется звон колоколов : [беседа с отцом Вадимом, настоятелем Свято-Николаевского храма аг. Озяты] / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. – Жабінка, 2016. – 20 ліпеня. – С. 3.
Бензярук, А. «Тут я стаяў і разважаў...», альбо Надпісы на званіцы : [пра званіцу Азяцкай Свята-Мікалаеўскай царквы] / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. – Жабінка, 2016. – 17 лютага. – С. 3.
Бензярук, А. Святло веры не згасае ў Азятах : [пра царкоўныя урачыстасці з нагоды 145-годдзя асвячэння Свята-Мікалаеўскай царквы ў аг. Азяты] / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. – Жабінка, 2015. – 23 снежня. – С. 4.
Не зарастае шлях да Храма : Свята-Мікалаеўскай царкве ў аграгарадку Азяты – 145 гадоў // Сельская праўда. – Жабінка, 2015. – 19 снежня. – С. 3.
Ростаў, А. У дзень Апостала Любові : [урачыстасці з нагоды асячэння Св. Мікалаеўскай царквы ў Азятах] / Анатоль Ростаў // Сельская праўда. – Жабінка, 2013. – 13 лістапада. – С. 4.
Ролич, О. Королевские Озяты : [истории Свято-Николаевского храма] / Ольга Ролич // Заря. – 2007. – 15 декабря. – С. 11.
Ролич, О. Человек с большим сердцем : [о священнике Иоанне Петручуке] / Ольга Ролич // Заря. – Брест, 2007. – 21 апреля.
Бензярук, А. Сустрэча семнаццатая: Храм, надвор'е і не толькі : [пра айца Адама Ліхачэўскага] / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. – Жабінка, 2005. – 23 сакавіка.
Лисичик, Т Батюшкин шлях : [о священнике Иоанне Петручуке] // Тамара Лисичик // Брестский курьер. – 2004. – 6 января.
Чарняўская, Т. Нашчадкі часу. Царква Мікалая Цудатворца (в. Азяты) : храмы Жабінкаўшчыны / Т. Чарняўская // Сельская праўда. – Жабінка, 1992. – 23 верасня.
Смотрите нас на YouTube
Ленинская сельская библиотека
Ракитницкая сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Жабинковская детская библиотека
Жабинковская районная библиотека
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Центральная районная библиотека
Жабинка читающая
Читайте нас в Telegram