Храм святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра (в. Чыжэўшчына)
Храм святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра (в. Чыжэўшчына)
Бібліяграфія
Фотагалерэя
Фотагалерэя
Фотагалерэя
Фотагалерэя
Фотагалерэя
Фотагалерэя
Фотагалерэя
Фотагалерэя
Фотагалерэя
Фотагалерэя
Фотагалерэя
Фотагалерэя
Фотагалерэя
Фотагалерэя
Фотагалерэя
Фотагалерэя
Фотагалерэя
Фотагалерэя
Фотагалерэя
Фотагалерэя
Фотагалерэя
Фотагалерэя
Фотагалерэя
Фотагалерэя
Фотагалерэя
Фотагалерэя
Фотагалерэя
Фотагалерэя
Фотагалерэя
Фотагалерэя
Фотагалерэя
У вёсцы Крупчыцы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер вёска Чыжэўшчына Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) 9 верасня 1882 года здарыўся вялікі пажар, у якім згарэла і драўляная Аляксандра-Неўская царква. Пазней вырашана ўзвесці тут, на паўднёвай ускраіне вёскі, мураваны храм.
Праект распрацавалі пецярбургскія архітэктары М.Л. Бенуа (1813–1898) і Жубер, прыстасаваў да месца інжынер А. Рэмер.У 1884 годзе вырабпраектнайдакументацыідаручаныінжынеруЗалатарову. Дазвол на пачатак будаўніцтва ад Міністэрства ўнутраных спраў быў атрыманы ў 1886 годзе. Толькі праз чатыры гады Літоўская духоўная кансісторыя прыняла рашэнне аб пачатку будаўніцтва царквы ў імя святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра. Новая царква закладзена 6 чэрвеня 1891 года.
Прыходскім святаром у Крупчыцах з 1883 года служыў Ніканор Антонавіч Катовіч (1845–1938), ураджэнец вёскі Чаравачыцы Кобрынскага павета. Скончыў Кобрынскае духоўнае вучылішча (1859), Літоўскую духоўную семінарыю (1865). З 1866 года працаваў настаўнікам Кобрынскага духоўнага вучылішча. У 1871 годзе рукапаложаны ў святара, накіраваны служыць у Хаціслаўскую царкву Брэсцкага павета, з 1874 года служыў у Рагазнянскай царкве Кобрынскага павета. Айцец Ніканор быў ініцыятарам і арганізатарам будаўніцтва Свята-Уладзімірскага храма ў Крупчыцах, пры ім закладзены першы камень у падмурак святыні.
Царква ў Крупчыцах па прапанове айца Ніканора з’явілася як храм-помнік да 100-годдзя з часу вядомайу гісторыі бітвепаміж атрадамрускіхсалдаті паўстанцамі пад кіраўніцтвам ТадэвушаКасцюшкі на Крупчыцкіх палях.
У сакавіку 1794 года у Польшчы, Беларусі і Літве выбухнула нацыянальна-вызваленчае паўстанне за аднаўленне незалежнасці і суверэнітэту Рэчы Паспалітай. Для яго падаўлення былі накіраваны расійскія сілы – корпус генерал-аншэфа А.В. Суворава. 6 (17) верасня каля Крупчыц адбылася бітва паўстанцкага корпуса генерал-маёра Караля Серакоўскага з корпусам Аляксандра Суворава. Гэта была самая буйная на беларускіх землях бітва паўстанцаў, з абодвух бакоў удзельнічала каля 20 тыс. чалавек, але ў выніку серакоўцаў былі вымушаны адступіць.
У ходзе бою, які доўжыўся на працягу васьмігадзін, знаходзіўшыйся побач кляштарбыў сур'ёзнапашкоджаны. Аднак ацалеўкасцёл, які перададзеныў 1866 годзе праваслаўным, і ў 1867 годзе епіскапамБрэсцкімІгнаціем(у свеце Якаў Лявонцьевіч Жалязоўскі, 1802-1872) царкваасвечаназ імемАляксандраНеўскага. Яна згарэла ў верасні 1882 года разам з прылеглымі жылымі і гаспадарчымі пабудовамі.
Пры будаўніцтве новай царквы выкарыстоўваліся камяні з руін былога Крупчыцкага кляштара кармелітаў, які існаваў на гэтым месцы з ХVII ст. да 1832 г. Узвядзенне Свята-Уладзімірскага храма з цэглы і бутавага каменю закончылася ў канцы 1893 года. Асвяціў царкву 10 ліпеня 1894 года віленскі протаіерэй Іаан Антонавіч Катовіч (1839–1915), брат настаяцеля.
На будаўніцтва зрасходавалі ўсе выдзеленыя сродкі. Царквабыла ўзведзена, але яна меласамаебеднаеначынне. Айцец Ніканорпрацягваўзбірацьсродкіз розныхмесцаў. Былі набыты 2парыметалічныххаругваў, такі жзапрастольныйкрыжі вынасны вобраз з кіётам.Да пачатку1-й Сусветнайвайнымелася15камплектаўубораўсвятара. Кожныя4-5 гадоў вырабляўся рамонтцарквы. Перад вайной Крупчыцкаяцарквасталааднойз самых добраўпарадкаваных у епархіі.У апошні раз царкварамантаваласяў 1912 годзе.
Да 1908 года айцец Ніканор арганізаваў у Крупчыцах народную паўленкаўскую бібліятэку, перадаў у яе шмат уласных кніг, фонд бібліятэкі налічваў 1500 экзэмпляраў. У 1913 годзе святар узнагароджаны ордэнам св. Ганны ІІІ ступені.
З Гродзенскагаправаслаўнагацаркоўнагакалендараза1889 год: «У с.Крупчыцах, Кобрынскага павета, Кобрынскага благачыння, у прыходскай царкве.Царквакаменнаяз такойжа званіцай, у драўлянайагароджы. Збудаванаяў 1894 годзе сродкамі ўрада пасля былой там драўлянай Аляксандра-Неўскай царквы, згарэлай 9 верасня 1882 года.Адстаіцьад г. Кобрынаў14 вёрстах.Прыхаджанпры ёй 764 мужчынскага полу і 745 жаночага, а ўсіх 1509, у 9 паселішчах: Крупчыцах, Багданах, Мышчыцах, Паеўшчыне, Пярках, Рыкавічах, Тамашках, Хадасах і Чыжэўшчыне.Маюцца: прыпіснаяУспенскаяцаркваў Мышчыцах, брацтва, царкоўна-прыходскае папячыцельства, царкоўная школа ў Мышчыцах з 1886 года з 10 навучэнцаў хлопчыкаў. Прытч складаеццаз2 асоб: святара і псаломшчыка.Зямліцаркоўнайў карыстанніпрытча108дзесяцін».
У жніўні 1915 года, калі германскія войскі падышлі да Брэст-Літоўска, айцец Ніканор, як і большасць жыхароў, выехаў у бежанцы. Святар з прыхаджанамі сабралінайбольшкаштоўныяцаркоўныяпрадметы для адпраўкіў тыл. На станцыюЖабінкабылі дастаўлены4званыз Крупчыцкайі 5з прыпіснай Мышчыцкай Свята-Успенскайцарквы. У час Першай сусветнай вайны Свята-Уладзімірскі храм быў разрабаваны і паўразбураны, Свята-Успенскаяцарквацалкам разбуранаіне адноўлена, бібліятэка таксама загінула. З Крупчыцкага прыхода тры вёскі былі цалкам спалены, а чацвёртая – напалову. У Расіі айцец Ніканорз матушкай Алімпіядай знаходзілісяспачаткуў Варонежскайгуберні, потым за імі прыехаў малодшы сын Зіновій і перавёз іх у Петраград, дзе яны жылі ў сваіх дзяцей. Летам 1918 года Катовічам удалося вярнуцца ў Крупчыцы. Па пытанні вяртання царкоўных рэчаў Катовічзвяртаўсяў розныяўстановы, але вярнуць іхне ўдалося.
Пасля1920 года ў няпростых умовах апынуліся праваслаўныяепархіі, за якіміўсталяваўсяжорсткікантрольз боку польскайулады, якая ў 1925 годзе прадпрыняла праз судовыяпазовывярнуцьі перадаць каталікамцарквы, якія перайшлі ў праваслаўе пасля скасавання уніі.З'яўляючысяэрудыяванымсвятаром, НіканорКатовічпадаўдакументы, пацвярджаючыя прыналежнасць названых прыходаў да праваслаўя.ЦэрквыЧаравачыцкагаблагачыння, да якога адносіласяКрупчыцкаяСвята-Уладзіміраўскаяцарква, уваходзіліў2-ю благачыннуюакругуКобрынскагапавета. Кобрынскіяблагачынні ўключалісяў склад Палеска-Пінскай епархіі. У Чаравачыцкім благачынні ні адна царква не аддадзена каталікам.
Да 1928 года Свята-Уладзімірскі храм быў адноўлены і адрамантаваны наколькі хапіла магчымасці. У 1936 годзе спатрэбіўся рамонт даху, падлогі, тынкоўка сцен, неабходнабыло набыцьхацябадзін звон, але сродкаў не было. Айцец Ніканор у 1936 годзе ў сувязі з узростам пакінуў службу. СвятарКрупчыцкага прыхода протаіерэйНіканорКатовічпайшоўз жыцця14 красавіка 1938 года, пахаваны каля Свята-Уладзімірскай царквы ў Крупчыцах, побач з матушкай Алімпіядай.
Настаяцелем прыхода стаўУладзімірАнціпаровіч. 15 лістапада 1939 года айцец УладзімірперадаўцарквунастаяцелюРагазнянскайцарквыМікалаюМіхалоўскаму. У канцы 1941годана Крупчыцкі прыход прызначаны Іаан ТрафімавічСярветнік. Увесну 1943 года невядомыя ўзброеныялюдзі цяжкапаранілі айца Іаана, які памёр у бальніцы 4маягэтагаж года.
22 кастрычніка 1943 года настаяцелем Свята-Уладзімірскай царквы стаў святар Пётр Львовіч Калішэвіч. Нарадзіўсяў 1893 годзе ў вёсцы Мышчыцы ў сям'і псаломшчыка.Знаходзячысяў Расііў бежанцаху 1916 годзе, скончыўнастаўніцкуюсемінарыю. У 1921 годзе пры Пінскай духоўнай кансісторыі здаў экзамен на псаломшчыка, а ў верасні 1943 года – на святара пры Брэсцкай духоўнай кансісторыі. Быўу шлюбез ГаннайФёдараўнайКот. Праслужыўу Крупчыцкайцаркведа мая 1969года.
8 мая 1945 года царкоўная абшчына атрымала ад Жабінкаўскага райвыканкама храм у бестэрміновае карыстанне. Паступова праводзілірэстаўрацыю, набывалі неабходнае начынне. У 1951 годзе ў Свята-Уладзімірскай царкве правялі капітальнырамонт. У мае 1969 года ўлады пад час рэалізацыі палітыкі ваяўнічага атэізму храм зачынілі, перадалі калгасу пад зернясховішча, паступова ён прыйшоў у заняпад. Многія яго іконы прыхаджане выратавалі і захоўвалі ў Азятах, дзе працавала Свята-Мікалаеўская царква.
У 1971 годзе вёску Крупіцы ўключылі ў склад суседняй вёскі Чыжэўшчына.
У час перабудовы па ініцыятыве Уладзіміра Яўфімавіча Ярашука, які звяртаўся з лістамі ў розныя інстанцыі, У. Карпінчыка, Г. Кулічыка, Ф. Андраюка ды іншых Свята-Уладзімірскі храм быў вернуты вернікам. Пасля доўгага перапынку першае богаслужэнне адбылося 28 ліпеня 1990 года. Людзі збіралі грошы на рамонт, дапамаглі сродкамі племсаўгас «Рагазнянскі», торфабрыкетнызавод «Гатча-Асаўскае» і іншыя прадпрыемствы раёна. У 1992 годзе асноўны рамонт завяршыўся. Настаяцелем у 1990–1996 гады служыў святар Іаан Паддубны, якісам пакрываў купалы.
Неўсё было выкананападчас рэстаўрацыі храма.Не было званоў, недастаткова царкоўнаганачыння. Ацяпленнехрамаажыццяўлялася «печкай-буржуйкай».Прылеглаятэрыторыяне была добраўпарадкавана. Дарога да храма заставаласябезякога-небудзь пакрыцця. Гэтыя праблемыдавялосявырашацьАнатолюПучынскаму, які прызначанынастаяцелему 2002годзе. Імбылі заказанытрызваны, і на прастольнае свята 28 ліпеня 2006 года яны склікалі сваім звонам вернікаў на ўрачыстае набажэнства. З 2004 года пры храме святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра дзейнічае нядзельная школа.
Свята-Уладзімірская царква ў плане крыжападобная з вежай-званіцай на галоўным фасадзе. Збудаванне завяршаецца паўсферычным купалам на масіўным васьмігранным барабане, грані з паўцыркулярнымі завяршэннямі прарэзаны паўцыркулярнымі вокнамі. Над купалам узвышаецца галоўка на высокай шыйцы. Падобны купал завяршае вежу-званіцу. Галоўны ўваход вырашаны ў выглядзе арачнага партала, дэкараванага паўкалонкамі. Сцены па баках партала маюць высокія плоскія нішы з праваслаўным крыжам. У дэкаратыўнай аздобе фасадаў шырока выкарыстаны скажоныя формы старажытнарускага дойлідства. Сцены царквы завершаны шматслойным прафіляваным карнізам, дзе вылучаюцца паясы з зубчыкамі, ажурны пояс.
У інтэр’еры храма звяртаена сябе ўвагу цэнтральная падкупалавая прастора. Чатыры масіўныя калоны-слупы падтрымліваюць падпружныя аркі, якія з’яўляюцца асновай канструкцыі купала «на ветразях». Цэнтрам двух’яруснага драўлянага іканастаса з’яўляюцца царскія вароты, якія вылучаюцца скразной драўлянай разьбой. Сярод ікон, размешчаных на сценах, прысутнічаюць іконы ХІХ ст.: «Мікалай Цудатворац», «Іаан Хрысціцель», «Маці Боская Адзігітрыя».
У цяперашні час выканана добраўпарадкаванне царкоўнай тэрыторыі.Для ацяплення храма падведзены прыродныгаз.
Царква з'яўляеццапомнікам архітэктуры неарускага (псеўдарускага) стылю, унесенаў спісгісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Прастольнае свята – 28 ліпеня, у дзень памяці святогароўнаапостальнага князяУладзіміра.
Пры прыходзе дзейнічаепрыпісныхрам-капліцаў гонаріконыБожайМаці«Цаліцельніца» ў санаторыі «Надзея».Першыкаменьу будаўніцтвакапліцызакладзены28 верасня 2004 года.Будаўніцтвадоўжыласяна працягу года, і 1 кастрычніка 2005 года храм-капліца быў асвечаны. Прастольнаесвятаі саборнае богаслужэнне – 1 кастрычніка, у дзень шанавання іконы Божай Маці «Цаліцельніца».
У гонар воінаў, якія загінулі ў Крупчыцкім баі, у цэнтры Чыжэўшчыны пабудавана і 23 верасня 2004 г. асвечана Крупчыцкая мемарыяльная капліца. 6 ліпеня 2019 г. архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан правёў святочную літургію, прысвечаную 125-годдзю з дня асвячэння Свята-Уладзімірскага храма, на якую з’ехаліся жыхары навакольных вёсак. 13 ліпеня 2024 года ў храме святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра ў в. Чыжэўшчына здзейснена Бажэственная літургія з нагоды 130-годдзя з дня асвячэння храма.
У Свята-Уладзімірскім храме вялі службы настаяцелі:
Яўстафій Маркевіч — 1857-1883 гг.
Ніканор Антонавіч Катовіч, пахаваны на царкоўным цвінтарыў в. Чыжэўшчына — 1883-1915, 1918-1936 гг.
Мікалай Іванавіч Міхалоўскі, пахаваны на прыходскім цвінтары ў в. Чаравачыцы — 1937-1938 гг.
Іерафей Дзядзіа — 1938 г.
Данііл Кунцэвіч — 1938 г.
УладзімірІванавічАнціпаровіч — да15.11.1939 г.
Іаанн ТрафімавічСярветнік, пахаваны на прыходскім цвінтары ў в. Чаравачыцы — декабрь1941-май 1943 гг.
ПётрЛьвовічКалішэвіч,пахаванына гарадскіх могілкахг. Кобрына — 1943-1969 гг.
Царква ЗАЧЫНЕНА — 1969-1989 гг.
ІаанМіхайлавічПаддубны, пахаванына гарадскіх могілкахг. Кобрына — 1990-1996 гг.
МікалайІванавічМіранюк — 1997-2002 гг.
АнатольУладзіміравічПучынскі — 2002-2023 гг.
АляксандрСыцін — с01.05.2023 — па цяперашнічас.
Бібліяграфія
Бібліяграфія
Чижевщинская Владимирская церковь // Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 1 : Брестская область. В 2 кн. Кн. 2 / [ред. кол.: Т.В. Белова (гл. ред.) и др.]. – Минск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. – С. 460–461.
Кулагін, А.М. Царква ў імя святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра : (в. Чыжэўшчына, Жабінкаўскі раён Брэсцкай вобласці) // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыкл. даведнік / А.М. Кулагін. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2007. – С. 421–422 : іл.
Чижевщинская Свято-Владимирская церковь // Туристская энциклопедия Беларуси / [З.Я. Андриевская и др. ; под общ редакцией И.И. Пирожник]. – Минск : Беларуская Энцыклапедыя, 2007. – С. 613.
Чарняўская, Т.І. Свята-Уладзімірская царква (в. Чыжэўшчына) /Т.І. Чарняўская // Памяць. Жабінкаўскі раён : гіст.-дакум. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укл. Р.Я. Смірнова ; рэдкал.: А.Л. Петрашкевіч і інш.]. – Мінск : Ураджай, 1999. – С. 455–456.
Лаўрэцкі, Г.А. Чыжэўшчынская Уладзімірская царква / Г.А. Лаўрэцкі // Архітэктура Беларусі : энцыкл. даведнік / рэд. кал.: А.А.Воінаў і інш. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1993. – С. 485 : іл.
Чернявская, Т.И. Владимирская церковь : [д. Чижевщина] / Т.И. Чернявская // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область / АН БССР, Институт искусствоведения, этнографии и фольклора, Белорусская Советская Энциклопедия ; ред. кол.: С.В. Марцелев (гл. ред.) и др. – Минск : Белорусская Советская Энциклопедия, 1990. – С. 187.
Чарняўская, Т.І. Уладзімірская царква : [в. Чыжэўшчына] / Т.І. Чарняўская // Збор помнікаў гісторыі і культуры. Брэсцкая вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ; рэд. кал.: С.В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. – Мінск : Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1984. – С. 165–166 : іл.
Чыжэўшчына : [у т. л. пра Свята-Уладзімірскую царкву] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. У 9 т .Т. 3. Кн. 1 : Брэсцкая вобласць / НАН Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ; [рэд. кал.: Г.П. Пашкоў і інш.]. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя. – Мінск, 2006. – С. 352–353 : іл.
Крупчыцкі бой // Памяць. Жабінкаўскі раён гіст.-дакум. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укл. Р.Я. Смірнова ; рэдкал.: А.Л. Петрашкевіч і інш.]. – Мінск : Ураджай, 1999. – С. 76–78.
Емяльянчык, У. Крупчыцкі бой, 1794 / Уладзімір Емяльянчык // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4 : Кадэты – Ляшчэня / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1997. – С. 266.
Бензярук, А. Крупчыцкі кляштар кармелітаў / Анатоль Бензярук // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4 : Кадэты – Ляшчэня / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1997. – С. 266.
Бензярук, А. Крупчыцы, 1794 год : падзеі і памяць роднай гісторыі / Анатоль Бензярук. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2007. – 152 с., [4] л. іл.
Бензярук, А. Баявыя дзеянні вакол Брэста летам і восенню 1794 года / Анатоль Бензярук // Международная популярно-научная конференция, посвящённая знаменитым полякам, рождённым на Полесье, Ч. IV. Тадеуш Костюшко, Брест, 21–23 мая 2004 г. – Брест : Академия, 2006. – С. 19–25.
Ильин, А.Л. Священник Никанор Котович и его библиотека / А.Л. Ильин // Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання : матэрыялы і даклады ІІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Брэст, 22–25 верасня 2015 г. – Мінск, 2016. – С. 278–283.
Бензярук, А. Вялікае свята ў Храме-помніку : [бажэственная літургія ў храме святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра ў в. Чыжэўшчына з нагоды 130-годдзя з дня асвячэння храма] / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. – 2024. –17 ліпеня. – С. 1.
Кузіч, М. Дзве царквы – два лёсы : [аб гісторыі храмаў у в. Чыжэўшчына і м. Белавежа (Польшча), абодва ўзведзены па аднаму праекту] / Міхаіл Кузіч // Сельская праўда. – 2017. – 28 чэрвеня. – С. 3 : фат.
Ермакова, С. Культурны ракурс : [храмы і гістарычныя мясціны в. Чыжэўшчына Жабінкаўскага раёна] / Святлана Ермакова // ЛіМ. – 2016. – 15 ліпеня. – С. 16.
Ильин, А. Крупчицкий священник Никанор Антонович Котович / А. Ильин // Гістарычная брама : гісторыка-краязнаўчы часопіс. – 2016. – № 2.
Никанор Котович (1845–1938 гг.) : [родился в с. Черевачицы Кобринского уезда Гродненской губернии] // Кобрин-информ. – 2011. – 3 ноября. – С. 28.
Логашева, Ю. Свято-Владимирская церковь села Чижевщина / Ю. Логашева // Брестские епархиальные ведомости. – 2009. – № 3. – С. 51–52.
Арлоў, І. Чый подзвіг? : [пра кнігу А. Бензерука «Крупчыцы, 1794 год»] / Іван Арлоў // Вечерний Брест. – 2008. – 2 апреля. – С. 8.
Кіт, А. Крупчыцы, 1794 год : [пра кнігу А. Бензерука «Крупчыцы, 1794 год»] / А. Кіт // ЛіМ. – 2008. – 28 сакавіка. – С. 4.
Грэчка, I. «Хай Бог грахі даруе.., хто па-геройску лёг у бітве...» : [пра Крупчыцкую бітву войск А.В. Суворава з паўстанцамі К. Серакоўскага, 1794 г.] / І. Грэчка // Краязнаўчая газета. – 2005. – Лістапад. – С. 5.
Бензярук, Р. Чыжэўшчына. На бойкім месцы : [гісторыя вёскі і сучаснасць] / Расціслаў Бензярук // Сельская праўда. – 2004. – 3 лістапада.
Iванчанка, М. Святыня ў памяць загiнуўшых воiнаў : [пра капліцу ў памяць загінуўшых воінаў у Крупчыцкай бітве] / М. Iванчанка // Сельская праўда. – 2004. – 29 верасня.
Максименко, И. Все эмблемы лет минувших : [об открытии мемориальной каплицы в д. Чижевщина] / И. Максименко // Вечерний Брест. – 2004. – 24 сентября. – С. 4.
Хербст, С. Восстание Костюшко на Полесье. Крупчицкая битва / Станислав Хербст // Гiстарычная брама : гісторыка-краязнаўчы часопіс. – 2004. – № 1. – С. 7–16.
Бензярук, А. З гісторыі Крупчыц : [гісторыя былой в. Крупчыцы, цяпер в. Чыжэўшчына Жабінкаўскага раёна] / Анатоль Бензярук // Гiстарычная брама : гісторыка-краязнаўчы часопіс. – 2004. – № 1. – С. 27–28.
Ганчук, А. Помніць крупчыцкае поле : [пра першае богаслужэнне ў царкве в. Чыжэўшчына] / А. Ганчук ; фота аўтара // Сельская праўда. – 1990. – 11 жніўня.
Смотрите нас на YouTube
Ленинская сельская библиотека
Ракитницкая сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Жабинковская детская библиотека
Жабинковская районная библиотека
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Центральная районная библиотека
Жабинка читающая
Читайте нас в Telegram