Міхаіл Мікітавіч Чарнак нарадзіўся 1 лістапада 1911 года ў вёсцы Старое Сяло Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Азяцкага сельсавета Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і, дзе ўжо раслі чацвёра дзяцей: Барыс, Усціння, Малання і Дар’я. З маленства хлопчык спазнаў долю бедняка, таму ўсё сваё жыццё змагаўся за шчасце простых людзей.
У час Першай сусветнай вайны сям’я была ў бежанцах у Самарскай губерні ў Расіі, пасля заканчэння вайны, у 1920 годзе, вярнуліся на радзіму.
Міхаіл атрымаў тры класа адукацыі, у 17-гадовым узросце ўступіў у КПЗБ, адслужыў у Войску Польскім у 82-м пяхотным палку, які дыслацыраваўся ў Брэсце.
Вялікі ўплыў на яго светапогляд аказала сястра Дар’я Мікітаўна Чарнак (1910–1943), удзельніца рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, з 1924 па 1926 год – член Камуністычнага Саюза Моладзі Заходняй Беларусі, член Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі з 1927 года. За рэвалюцыйную дзейнасць з 1929 па 1931 гг. знаходзілася ў заключэнні. У 1931–1938 гг. Чарнак Д.М. была на падпольнай партыйнай рабоце інструктарам Пінскага, затым Вілейскага акружкамаў КПЗБ. У 1933 годзе закончыла аднагадовую школу КПЗБ у Мінску і накіравана ў Маскву ў Камуністычны інстытут народаў Захаду. У 1936 годзе вярнулася на падпольную работу ў Западную Беларусь. З верасня 1939 да пачатку Вялікай Айчыннай вайны яна працавала ў Беластоцкім гарвыканкаме. У пачатку ліпеня 1941 года прыняла ўдзел у стварэнні ў Беластоку антыфашысцкага падполля, у чэрвені 1942 года Даша была схоплена гестапа і змешчана ў Беластоцкую турму, у ліпені 1943 года расстраляна.
З падтрымкі сястры Міхаіл актыўна ўключыўся ў падпольную барацьбу, скіраваную на вызваленне краю ад польскіх уладаў і аб’яднанне Беларусі ў адзіную дзяржаву. Ён уваходзіў у склад Брэсцкага падпольнага райкама партыі і ячэйкі КПЗБ у роднай вёсцы. 1 жніўня 1931 года да антываеннага дня, штогод адзначаемага КПЗБ, у Старым Сяле быў вывешаны чырвоны сцяг з антываенным лозунгам. Ахранка даносіла, што сцяг даставіла брату Дар’я, а Міхаіл вывесіў яго. У студзені 1932 года паліцыя арыштавала Чарнака, але не дабілася прызнання і адпусціла. У пачатку жніўня 1933 года ўспыхнула Навасёлкаўскае паўстанне, у якім брал удзел і Чарнак. Пасля задушэння выступлення пачаліся арышты камуністаў гарадскіх арганізацый, Міхаіл Мікітавіч зноў быў затрыманы і заключаны ў турму «На Брыгітках», што знаходзілася на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці і выкарыстоўвалася для палітвязняў (у 1955 годзе турма разбурана). Пракурор патрабаваў для яго найвышэйшай меры праз павешанне. Па ўсёй Заходняй Беларусі ў падтрымку падсудных разгарнулася масавая кампанія салідарнасці, у тым ліку праходзілі акцыі і на Жабінкаўшчыне, падчас якіх патрабавалася адмяніць смяротны прысуд удзельнікам навасёлкаўскіх спраў. З рук у рукі перадавалася ўлётка «За што судзілі рэвалюцыйных сялян у Кобрыне», надрукаваную ў Брэсцкай падпольнай друкарні ЦК КПЗБ на кватэры ўраджэнца д. Рачкі І.Валошкі і дастаўленую стрыганецкім камсамольцам І.Снітко. Пад націскам людскога гневу польскі ўрад адступіў, усе абвінавачаныя пазбеглі пакарання. Сялянскі бунт і судовы працэс над паўстанцамі атрымалі шырокі грамадскі рэзананс і ўвашлі ў гісторыю як адзін з найбольш вядомых эпізодаў барацьбы працоўных Заходняй беларусі за нацыянальнае вызваленне.
Пасля аб'яднання Заходняй Беларусі з БССР і ўстанаўлення савецкай улады ў 1939 годзе да пачатку Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Чарнак працаваў старшынёй Старасельскага сельсавета.
У ноч з 24 на 25 чэрвеня 1941 года ў старасельскім лесе чырвонаармейцамі, якія апынуліся ў акружэнні, быў арганізаваны партызанскі Старасельскі атрад – першы ў Беларусі, – які папаўняўся мясцовымі жыхарамі і дзейнічаў самастойна ў Жабінкаўскім раёне. 8 ліпеня 1943 года атрад увайшоў у брыгаду ім. Сталіна і працягваў весці баі не толькі на тэрыторыі Жабінкаўскага, але і Кобрынскага, Дзівінскага, Маларыцкага, Камянецкага, Брэсцкага раёнаў.
Пазнаёміўшыся з камандзірам нядаўна арганізаванага Старасельскага партызанскага атрада Сяргеем Сяргеевічам Шыканавым, Чарнак прыняў самы непасрэдны ўдзел у арганізацыі атрада, забяспечваў яго харчаваннем, а неўзабаве перайшоў у атрад, стаўшы камандзірам разведкі. Ён добра ведаў наваколле, наладзіў цесныя сувязі з антыфашысцкімі арганізацыямі Брэсцкага, Кобрынскага і іншых раёнаў. Міхаіл Мікітавіч быў смелым, адважным, знаходлівым, карыстаўся аўтарытэтам у атрадзе. Дзякуючы разведдадзеным яго групы, партызаны ладзілі засады на дарогах, нападалі на гарнізоны праціўніка, ліквідавалі дробныя паліцэйскія ўчасткі, удзельнічалі ў «рэйкавай вайне», наносілі ўдары па камунікацыях.
У пачатку восені 1941 года немцы мабілізавалі сялян на перавозку боепрыпасаў з палігона на склад. Чарнак адправіўся з аднавяскоўцамі на сваёй падводзе, пагрузіў шэсць станкавых кулямётаў, скрыні гранат і патронаў і ў дарозе звярнуў у Старасельскі лес. Гітлераўцы, жадаючы схапіць Міхаіла, прызначылі за яго галаву 50 тысяч рейхсмарак.
2 мая 1943 года ў баі з правышаючымі сіламі немцаў каля вёскі Звозы (Маларыцкі раён) Міхаіл Чарнак загінуў. Яго пахавалі недалёка ад Старога Сяла, у лясным урочышчы Заброддзе, пад вялізным дубам, дзе ў маладосці Міша з сястрой Дашай далі клятву змагацца за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне роднага краю. У чэрвені гэтага ж года Старасельскаму партызанскаму атраду было прысвоена імя М.М. Чарнака.
У 1944 годзе Міхаіл Чарнак пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені і медалём «Партызану Айчыннай вайны» І ступені, у 1948 годзе – зноў ордэнам Айчыннай вайны І ступені. Двойчы прадстаўлены да звання Герой Савецкага Саюза, але так і не быў узнагароджаны.
Пасля вайны астанкі праслаўленага героя перапахавалі ў в. Старое Сяло, дзе 9 мая 1975 года ў скверы імя М.М. Чарнака ўзведзены манумент на брацкай магіле (архітэктар В.А. Пак), дзе пахаваны 4 партызан і Міхаіл Мікітавіч Чарнак.
Помнік уяўляе сабой архітэктурна-скульптурны ансамбль, які складаецца з бюста Міхаіла Чарнака, усталяванага на чатырохгранным пастаменце з невялікім выступам на фасаднай часцы, і кальца, якое зліваецца з пастаментам. У цэнтры кальцо разарвана і ўтварае падыход да надмагільнага помніка. Перад уваходам – стэла з выявай ордэна Айчыннай вайны. Справа ад помніка – другая стэла з памятным надпісам. Аўтар бюста скульптар Рыгор Пясецкі стараўся дасягнуць ідэнтычнасці па фатаграфіі Міхаіла Чарнака і са слоў Наталлі Емяльянаўны (у дзявоцтве Швайко), якая была жонкай Міхаіла Мікітавіча і сувязной атрада.
У 1969 годзе у 4-х кіламетрах на поўдзень ад вёскі Старое Сяло, у лясным урочышчы Заброддзе, каля так званага дуба Чарнака, усталяваны помнік у выглядзе шалаша, побач – стэла з 77-ю імёнамі загінуўшых партызан Старасельскага атрада.
Імем адважнага партызана-зямляка названы вуліцы ў роднай вёсцы Старое Сяло і ў горадзе Жабінка.
Бібліяграфія
Бібліяграфія
Чернак Михаил Никитич // Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 1, кн. 2 : Брестская область / [ред. кол. Т.В. Белова (глав. ред.) и др.]. – Минск : Беларуская Энцыклапедыя имя П. Броўкі, 2009. – С. 457.
Чернак Михаил Никитич // Их именами названы… : энцикл. справочник / ред. кол.: И.П. Шамякин и др. – Минск : Белорусская Советская Энциклопедия им. П. Бровки, 1987. – С. 664.
Чарнак Дар’я Мікітаўна / Васіль Ласковіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6, кн. 2 / рэд. кал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2003. – С. 140.
Дар’я Мікітаўна Чарнак // Памяць. Брэст : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. У 2 кн. Кн. 1 / [уклад. А.П. Кондак ; рэд. кал.: Р.Р. Бысюк і інш.]. – Мінск : Белта, 1997. – С. 257–258.
Ласковіч, В.П. Д. Чернак / Василий Петрович Ласкович, Валентина Васильевна Ласкович (Желанова) // Подвиг Коммунистической партии Западной Белоруссии (КПЗБ), 1919–1939 гг. : исторический очерк / Василий Петрович Ласкович, Валентина Васильевна Ласкович (Желанова). – [Брест] : Брестская типография, 2002. – С. 176 : фот.
Ласковіч, В.П. Гонар героям : [пра Міхаіла і Дар’ю Чарнакоў] / В.П. Ласковіч // Памяць. Жабінкаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [уклад. Р.Я. Смірнова ; рэд. кал.: А.Л. Петрашкевіч і інш.]. – Мінск : Ураджай, 1999. – С. 276–277.
Манаенкаў, А.Л. На партызанскіх сцежках / А.Л. Манаенкаў // Памяць. Жабінкаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [уклад. Р.Я. Смірнова ; рэд. кал.: А.Л. Петрашкевіч і інш.]. – Мінск : Ураджай, 1999. – С.256–264.
Чарнак Наталля Мікалаеўна ; Чарнак Дар’я Мікітаўна ; Чарнак Міхаіл Мікітавіч ; Магіла Чарнака Міхаіла Мікітавіча // Памяць. Жабінкаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [уклад. Р.Я. Смірнова ; рэд. кал.: А.Л. Петрашкевіч і інш.]. – Мінск : Ураджай, 1999. – С. 344.
Помнік М. М. Чарнаку ў в. Старое Сяло : [фота] // Памяць. Жабінкаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [уклад. Р.Я. Смірнова ; рэд. кал.: А.Л. Петрашкевіч і інш.]. – Мінск : Ураджай, 1999. – С. 362.
Памяць. Брэсцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [уклад. В.П. Россіхін ; рэд. кал.: Г.К. Кісялёў і інш.]. – Мінск : Белта, 1998. – С. 204, 216, 217.
Могила Чернака Михаила Никитовича / А.И. Дулебо, В.В. Терещатова. Партизанское кладбище / А.И. Дулебо // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская обалсть / редкол.: С.В. Марцелев (гл. ред.) и др. – Минск : Белорусская Советская Энциклопедия, 1990. – С. 184–185.
Помнік на брацкой магіле партызан : [в. Старое Сяло] / Г.І. Дулеба, В.П. Церашчатава // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць / рэдкалегія: С.В. Марцэлеў (гал. рэд.) i iнш. – Мінск : Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, 1984. – С. 164.
Памятник М.Н. Чернаку : Жабинкаовский район, д. Старое Село // Пусть помнят все : памятники и памятные места революционной и национально-освободительной борьбы трудящихся Западной Белоруссии / Г.Б. Воткович, В.Б. Короткевич. – Минск : Полымя, 1979. – С. 20, 22 : фот.
Памятник на могиле Чернака М.Н. Деревня Старое Село : [о Старосельском партизанском отряде и М. Чернаке] // В памяти народной : путеводитель по местам борьбы за установление советской власти в Белоруссии, за честь, свободу и независимость социалистической родины / [авторский коллектив : С.З. Почанин и др.]. – Минск : Беларусь, 1969. – С. 109–110.
Сарычев, В. Правда Чернака / Василий Сарычев. – [Брест] : Брестская типография, 2020. – С. 71–74.
Бензярук, Р. Дуб Чарнака : Чарнак Міхаіл Мікітавіч // Сорак дарог / Расціслаў Бензярук, Анатоль Бензярук. – Брэст : Альтернатива, 2007. – С. 24–27.
Партизанские формирования Брестской области : отряд им. М.Н. Чернака // Героическая Брестчина / [сост. С.Ф. Омелюсик]. – Брест : Брестская типография, 2015. – С. 106–131.
Лонина, Н. Деятельность партизанского отряда имени Чернака на территории Жабинковского района (1941–1944 годы) / Н. Лонина // 55 гадоў Перамогi ў Вялікай Айчыннай вайне : новыя факты, лічбы і іх асэнсаванне : зб. матэрыялаў міжвуз. студэнцкай навук-практ. канф. (4–5 мая 2000 г.). – Брэст : БрДУ, 2000. – С. 36–38.
Партызанская брыгада імя І.В. Сталіна : [у т. л. пра атрад М.М. Чарнака] // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя / гал. рэд. I.П. Шамякiн. – Мінск : Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, 1990. – С. 439.
Отряд им. М.Н. Чернака // Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны : июнь 1941 – июль 1944 : краткие сведения об организационной структуре партизанских соединений, бригад (полков), отрядов (батальонов) и их личном составе / [авт. кол.: А.Л. Манаенков и др.]. – Минск : Беларусь, 1983. – С. 126–127.
Партызанская брыгада імя І.В. Сталіна : [у т. л. пра атрад ім. М.М. Чарнака] // Беларуская савецкая энцыклапедыя. У 12 т. Т. 8 : Паддубнiкi – Рабкi / гал. рэд. П.У. Броўка [і інш.]. – Мiнск : БелСЭ, 1975. – С. 199.
Старое Сяло : [Жабінкаўскі раён ; узгаданы М.М. Чарнак ; фота помніка М.М. Чарнаку] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1 : Брэсцкая вобласць. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2006. – С. 344, 345.
Бензярук, А. Памяць нашае зямлі : гіст.-культур. мясціны Жабінкоўскага р-на / Анатоль Бензярук. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2002. – 36 с. – Са зместу : [М. Чарнак]. – С. 10–11.
Анталогiя беларускай эпiтафii / уклад., аўтар прадм. i арт. А. Кудласевiч. – Мінск : Ураджай, 2000. – 222 с. – Са зместу : Жабінкаўскі раён. «Помнік на магіле М.М. Чарнака і чатырох партызан». – С. 166.
Ласкович, В. Из племени непокоренных : воспоминания подпольщика 1919–1939 / Василий Ласкович. – Брест : [б. и.], 1999. – Из содержания : [М. Чернак]. – С.75–80, 170.
Назаўсёды разам : да 60-годдзя ўз’яднання Заходняй Беларусi з БССР / склад. У.I. Навiцкi. – Мінск : БелЭН, 1999. – 253 с. – Са зместу : [Чарнак М.М.]. – С. 133.
Селивоник, И.Ф. Война народная, война священная : [воспоминания командира партизанского отряда им. Чернака] / Иван Федорович Селивоник // Буг в огне : [сборник] / [составители: А.А. Крупенников и др.]. – Изд. 3-е, доп. и перераб. – Минск : Беларусь, 1977. – С. 286–297.
Шиканов, С.С. На партизанских тропах : [воспоминания командира Старосельского партизанского ортяда] / Сергей Сергеевич Шиканов ; лит. запись С. Маслюкова // Буг в огне : [сборник] / [составители: А.А. Крупенников и др.]. – Изд. 3-е, доп. и перераб. – Минск : Беларусь, 1977. – С. 273–285.
Арзуманян, С. Земля пылала : [воспоминания командира бригады им. Сталина] / С. Арзуманян. – Минск. : Беларусь, 1974. – 238с. – (Мемуары). – Из содержания : [отряд М. Чернака]. – С. 134–234.
Бензярук, А. Вуліца Чарнака, або У імя гераічнага партызана / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. – Жабінка, 2021. – 20 кастрычніка. – С. 5.
80 гадоў атраду Чарнака // Сельская праўда. – Жабінка, 2021. – 2 ліпеня. – С. 2.
Бензярук, А. «Легіянеры» з далёкіх гор : [аб дзейнасці партызанскага атрада імя Чарнака, створанага у в. Старое Сяло Жабінкаўскага раёна, перагаворах з калабарантамі і скланенні іх да пераходу на бок партызан] / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. – Жабінка, 2020. – 22 красавіка. – С. 5.
Коздерко, О. Первый партизанский отряд / Ольга Коздерко // На страже. – 2019. – 21 июля.
Бензярук, А. Першы партызанскі : [аб стварэнні партызанскага атрада ў в. Старое Сяло] / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. – Жабінка, 2019. – 26 чэрвеня. – С. 3.
Елизарова, Ж. Их сроднило суровое время : [о партизанском отряде им. М.Н. Чернака бригады им. И.В. Сталина] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. – 2019. – 4 мая. – С. 5.
Ростаў, А. Легендарны партызан : [біяграфія партызана Міхаіла Мікітавіча Чарнака (1911—1943), ураджэнца в. Старае Сяло Жабінкаўскага раёна] / Анатоль Ростаў // Сельская праўда. – Жабінка, 2018. – 28 красавіка. – С. 3.
Карпук, И. Помнить каждого : [о партизане М.Н. Чернаке] / Иван Карпук // Железнодорожник Белоруссии. – 2015. – 11 марта. – С. 2.
Брунш, А. По местам боевой славы партизан : [о велосипедной поездке учеников Вистычской СШ Брестского р-на в д. Старое Село Жабинковского р-на] / Анастасия Брунш // Заря над Бугом. – Брест, 2014. – 3 ноября.
Ростаў, А. Памяці Чарнака і драмлёўцаў : [пра выязны семінар актыву Брэсцкай гарадской арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў у Жабінкаўскім р-не] / Анатоль Ростаў // Сельская праўда. – Жабінка, 2014. – 9 чэрвеня.
Баркун, Г. Вызваленне ваеннапалонных з-пад нямецкага канвою. Міхаіл Мікітавіч Чарнак / Генадзь Баркун // У бой ішлі маладыя... / Генадзь Баркун // Звязда. – 2014. – 24 мая. – С. 5.
Запрудская, І. Паўстаў помнік у святочны дзень… : [успаміны пра стварэнне і адкрыццё помніка М.М. Чарнаку] / Ірына Запрудская // Сельская праўда. – Жабінка, 2012. – 21 ліпеня. – С. 2.
Міцковіч, М. Два роднасныя лесы : [пра Міхаіла і Дар’ю Чарнак] / М. Міцковіч // Сельская праўда. – Жабінка, 2009. – 16 верасня.
Мацвіенка, Р. Дуб Чарнака : [пра партызана М.М. Чарнака] / Р. Мацвіенка // Сельская праўда. – Жабінка, 2006. – 29 красавіка.
Iванчанка, М. Удзячнай памяцi акорды : [пра адкрыццё пасля абнаўлення музея партызанскай славы ў в. Старое Сяло, прымеркаванае да 60-годдзя з дня гiбелi М.М. Чарнака] / М. Іванчанка // Сельская праўда. – Жабінка, 2003. – 14 мая. – С. 2.
Лисичик, Т. Подвиг партизана чтят на Полесье : [о памятнике партизанам в лесу у д. Старое Село Жабинковского р-на] / Т. Лисичик // Брестский курьер. – 2003. – № 19. – С. 7.
Спіс сувязных і партызан атрада імя М.М. Чарнака брыгады імя І.В. Сталіна Брэсцкага партызанскага злучэння, якія загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1941–1944 гг. і пахаваны ў Старасельскім лесе // Сельская праўда. – Жабінка, 1997. – 23 ліпеня. – С. 4 ; 26 ліпеня. – С. 4.
Алесюк, А.Ф. Ці пройдзе «мода» на музей? : [пра дзейнасць гісторыка-краязнаўчага музея Старасельскай школы] / А.Ф. Алесюк ; гутарыў Р. Бензярук // Сельская праўда. –Жабінка, 1997. – 3 верасня.
Шыканаў, С.С. Гарэла зямля пад нагамі акупантаў : [гутарка з былым камандзірам партызанскага атрада імя М.М. Чарнака] / Сяргей Сяргеевіч Шыканаў ; гутарыў І. Міцковіч // Сельская праўда. – Жабінка, 1997. – 22 лютага.
Ласковіч, В. Даша – сястра Міхаіла Чарнака / В. Ласковіч // Сельская праўда. – Жабінка, 1996. – 27 лістапада. – С. 3 ; 30 лістапада. – С. 3.
Прыпатнеў, А. Першы партызанскі : [пра атрад ім. М. Чарнака] / А. Прыпатнеў // Сельская праўда. – Жабінка, 1996. – 28 мая. – С. 3.
Іванчанка, М. …І ляцелі пад адхон цягнікі : [пра дзейнасць партызанскага атрада ім. Чарнака] / М. Іванчанка // Сельская праўда. – Жабінка, 1994. – 20 ліпеня. – С. 2, 3.
Бессонов, Г. Имя бесстрашного, имя неуловимого : [о Старосельском партизанском отряде] / Г. Бессонов // Заря. – Брест, 1991. – 29 октября.
Ласковіч, В. Яны заўсёды з намі : [пра Міхаіла и Дар’ю Чарнакоў] / В. Ласковіч // Сельская праўда. – Жабінка, 1990. – 22 лістапада. – С. 2.
Міхайлаў, А. Камандзір першага партызанскага : [аб С.С. Шыканаве і М.М. Чарнаку ] / А. Міхайлаў // Сельская праўда. – Жабінка, 1990. – 22 верасня.
Лысенка, Н. Падпольшчык, старшыня, партызан : [аб М.М. Чарнаку] / Н. Лысенка // Сельская праўда. – Жабінка, 1987. – 3 лістапада.
Косціна, Л. Памяць сэрцаў : [пра сустрэчу піянераў з былымі партызанамі атрада ім. Чарнака] /Л. Косціна // Сельская праўда. – Жабінка, 1983. – 21 ліпеня.
Алясюк, А. У полымі вайны : [пра атрад імя М. Чарнака] / А. Алясюк, М. Каржук // Сельская праўда. – Жабінка, 1983. – 5 сакавіка.
Каржук, М. Бюст земляку-партызану : [аб адкрыцці помнiка М.М. Чарнаку ў в. Старое Сяло] / М. Каржук // Сельская праўда. – Жабінка, 1975. – 13 мая. – С. 1.
Смотрите нас на YouTube
Ленинская сельская библиотека
Ракитницкая сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Жабинковская детская библиотека
Жабинковская районная библиотека
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Центральная районная библиотека
Жабинка читающая
Читайте нас в Telegram